@polotskiy_uezd

История группы

@polotskiy_uezd

Сообщений
1503
Тем
6
Последний id
2042
Обновлено
18 июня 2026, 18:57

Тема: Агульны чат / Общий чат · Страница 29 из 31 · 1503 сообщений

#1871Анна

Добрый день, а подскажите пожалуйста, в старообрядцах не встречались Зябкины? Петрикей Филимонович и Аксинья 🙈

#1872G B

Зябкиных пока не встречала, во всяком случае не помню так, как Зафатаевых)

#1875Удалённый аккаунт

Пришло выкупленное мною на Авито личное дело рабочего Рыбзавода #1 г.Мурманска В деле 1939 года личные данные на белоруса родом из д. Корость Сиротинского района БССР работавшего в Петрозаводске и Мурманске Козакова /Казакова Акима Филимоновича 1897 гр, из крестьян. Отец: Казаков Филимон Егорович 1848 гр, мать: Исакова Дарья Исаковна 1853 гр. (город Витебск). Жена: Баранова Мария Сазоновна 1900 гр. работала в г. Витебске. Родители жены: Баранов Сазон Григорьевич и Баранова Дарья Трофимовна из д. Хребки Козьяновского с/с Сиротинского района. Дети: Владимир Акимович Козаков 1925 гр и Нина Акимовна Козакова 1929 гр. ps Дело не из архива, скорее всего из отдела кадров ликвидированного предприятия; я попробую передать в архив г. Мурманска, как содержащее полезную генеалогическую информацию. Если не пройдет «экспертизу ценности» то будем дальше думать куда. Предлагаю продублировать инф. в чаты по Карелии и Беларуси - вдруг кто найдет своих. Предлагаю продублировать инф. в чаты по Карелии и Беларуси - вдруг кто найдет своих. #личное_дело #proГенеалогию

#1878Romanius Ushal-Зakhar

Можа, для кагосьці гэтая каралеўская грамата апыніцца пра родавыя вёскі! Варшава, 26.02.1710 г. Прывілей караля Аўгуста ІІ Моцнага галоўнаму правінцыялу Ордэна святога Васілія Вялікага Лявону Кішце, які пацвярджае прывілей караля Міхаіла Карыбута Вішнявецкага полацкім базылянам на валоданне дабрамі Чарсцвядзь і Судзілавічы ў сваіх даўніх межах у Полацкім ваяводстве, Слабадой, Прудом, Загорам, Казянамі, Любтышамі (?), Альшанамі, Судзіловічамі, Гарадцом, Звоняй, Старынкай, Вугламі, Баркоўшчынай, Ладасным, і іншай Старынкай, юрыдыкай у Полацке, садам за дваром Полацкага Архібіскупа, і іншым, з паромнай пераправай на Дзьвіне. Згадваецца капліца св. Язафата ў Полацку. Бібліятэка Віленскага універсытэта.

#1884🌺 Алла Данилина PomnimPredkov.ru 🌺

Здравствуйте! Подскажите, пожалуйста, была ли какая-то перепись населения до 1928 года в самом Полоцке?

#1885Aleksandr Р

Добрый вечер. Мы в Нарб запросили по родне. В 1926 году была Всесоюзная перепись населения. Нашли дом в Полоцке частный нашего прапрадеда.

ОтветAleksandr РДобрый вечер. Мы в Нарб запросили по родне. В 1926 году была Всесоюзная перепись населения. Нашли дом в Полоцке частный нашего прапрадеда.
#1887🌺 Алла Данилина PomnimPredkov.ru 🌺

Спасибо! Хоть какая-то зацепка. А есть ли там перечень проживающих? Или там только ФИО домовладельца?

#1888Aleksandr Р

У иеня только домовладелец.

#1889Hellen English teacher

Смоленский архив Фонд 6

#1890Alenа

Добрый вечер. Я с несколькими вопросами. Существуют ли какие-то переписи по Полоцку за 1880-1910 ые годы. Скорее всего мещане. Может быть владельцы лавок. И второй вопрос. Если невеста была из Полоцка , жених из Бешенкович, брак всегда заключали по месту жительства невесты, или если семья жениха хотела ( невеста на момент свадьбы сирота), могли венчания у него в городе?

#1892Romanius Ushal-Зakhar

План маёнтка Альбрыхтаў, Полацкi павет, 1785.

#1900tikr 1

Каплица в память Новиковской Покровской церкви Полоцкой епархии, д. Новики, Шумилинский район Витебская область

#1904Romanius Ushal-Зakhar

Сеймікавая інструкцыя паслам Полацкага ваяводства на сейм 1609 года (Архив Санкт-Петербургского института истории РАН, коллекция 13. Музей Русского Археологического общества, опись 1, nr 300). Publikacja: Commentarii polocenses historici = Полацкія гістарычныя запіскі 3, s. 70-72. https://www.facebook.com/share/p/14ZH1hmAfG1/

#1905Romanius Ushal-Зakhar

Вельмі цікавыя назіранні этнографаў, пра якія раней ня ведаў. Крыху пра ўяўленні полацкага селяніна і пра забабоны і знахараў у нашай мясцовасці сто гадоў таму. Аказваецца, цягнік у Полацкім краі часта называлі "чортавай кабылай", а езуітаў лічылі ...чарнакніжнікамі!!

#1909Romanius Ushal-Зakhar

Гэты першы том "Матар'ялаў для вывучэння фольклёру і мовы Віцебшчыны" Аляксандра Шлюбскага. Размяшчу яго ў дырэкторыі "бібліятэка і спасылкі"

#1912Удалённый аккаунт

Елена , Вы добавлены в группу. Продублируйте, пожалуйста, своё поисковое сообщение с указанием вероисподания.

#1913Елена Нефедова

Доброй ночи Прошу принять меня в группу . Ищу информацию по Витебск губер, Полоцкий уезд , Андреевск волость деревня Буболи Аглушевич ( Оглушевич)Тадэуш(Фадей), Аглушевич (Оглушевич) Аделя , Янисько Казимир .

ОтветЕлена НефедоваТак как я в самом начале пути исследования , то точно сказать не могу . Предполагаю, что в начале 1900 проживали они в деревни Буболи .
#1918Romanius Ushal-Зakhar

Лепш усё тады пачынаць з матэрыялаў перапісу 1925 года у НГАБ. Па перапісу Андрэеўскай воласці 1923 г. чамусьці не бачу Бубалей (хаця Аглушэвічы тут амаль ня ў кожнай вёсцы былі)... Патрэбна кагосьці прасіць папрацаваць ў НГАБ.

#1920Елена Нефедова

Думаю , что не переселялись . Так как сестра моей бабушки похоронена в Буболях . Мы нашли могилу . Еще нашла в реестре брошенных домов на аукционе дом, в котором они проживали .

#1921Елена Нефедова

Может менялись названия деревень ….

#1924Удалённый аккаунт

@liuda_ilina , Вы добавлены в группу. Продублируйте, пожалуйста, своё поисковое сообщение с указанием вероисподания.

#1925Romanius Ushal-Зakhar

Пры пракладцы вадаправоду ў Віцебске каля дарогі было знойдзена надмагілле віцебскага панцырнага баярына 1630-х гг. Гарасіма Ушаковіча-Кароўчынскага!!

#1927Удалённый аккаунт

ПОЛАЦК ВАЧЫМА МАЛЕНЬКАЙ ГАБРЭЙСКАЙ ДЗЯЎЧЫНКІ         Марыя Анціна нарадзілася ў 1881 г. у хаце свайго дзеда Рафаэля Вельтмана. Дом гэты знаходзіўся, як вынікае са словаў пісьменніцы, недзе ля скрыжавання сучаснае вуліцы Стралецкай з Замкавым праездам. У 1894 г., калі Марыі было трынаццаць гадоў, сям’я эмігравала ў ЗША і асела ў Бостане. Самыя вядомыя творы Анцінай, "З Полацку да Бостана" (From Plotzk to Boston, 1899), "Малінчына адкупленне" (Malinke’s Atonement, 1911), "Зямля Абяцаная" (The Promised Land, 1912), у значнай меры павязаныя з горадам на Дзвіне.         Змешчаныя ніжэй фрагменты ўспамінаў былі ўпершыню надрукаваныя ў 1911 г. у лістападаўскім нумары прэстыжнага часопіса "Атлантычны штомесячнік" (The Atlantic Monthly) пад назвай "Дом Няволі" (The House of Bondage). Назва з’яўляецца адсылкай да "Зыходу", другое кнігі Торы, дзе некалькі разоў яна скарыстоўваецца ў адносінах да Эгіпта, адкуль народ Ізрайля мусіў зыйсці, каб стаць свабодным. Праз паўгады выйшла з друку кніга пісьменніцы "Зямля Абяцаная", дзе "Дом Няволі" ў трохі змененым выглядзе стаў складоваю часткай, але пад назвай "Я памятаю" (I Remember). Раздзел гэты цікавы тым, што ў адрозненні ад іншых полацкіх раздзелаў кнігі ёсць апісаннем жыцця Полацка, ягоных знакавых аб’ектаў, вачыма маленькае дзяўчынкі. Успаміны выглядаюць даволі свежымі і яркімі не зважаючы на тое, што напісаныя яны праз васямнаццаць гадоў эміграцыі. Даследчыкі творчасці Анцінай згадваюць, што недзе каля 1910 г. яна наведала Полацк, каб убачыць горад дзяцінства, адчуць "водар рамонкаў і канюшыны" і смак сакавітых полацкіх вішняў. Крыніца з фотаздымкамі: FB Michaś Bautović Спампоўка: Я памятаю (Раздзел V)

#1928Удалённый аккаунт

МАРЫЯ АНЦІНА                                                               ЗЯМЛЯ АБЯЦАНАЯ                                                                     РАЗДЗЕЛ V                                                                 Я ПАМЯТАЮ (І)         ... …         Жыллё нашага дзяцінства, калі мы не вяртаемся туды ў пазнейшыя гады, схільнае паўставаць у нашым уяўленні як велізарны будынак з вялікімі пакоямі, у якіх наша маленькае "я" здаецца згубленым. З нейкае прычыны я спазнала няўдачу з гэтай ілюзіяй. Дом майго дзеда, дзе я нарадзілася, паўстае ў маёй памяці як невялікі аднапавярховы драўляны будынак, коміны якога дакранаюцца да неба на тым жа ўзроўні, што і коміны ягоных суседзяў. У такім выглядзе дом стаяў на роўні з тратуарам, але двор ад вуліцы быў адгароджаны дашчанаю агароджай, за якой, я ўпэўненая, была лаўка. Брама ў двор была навешаная так высока ад зямлі, што чацвераногім наведвальнікам ня трэба было чакаць, пакуль яе адчыняць. Свінні знаходзілі дарогу ўнутр, а выхад пад брамай ім паказвалі; яны рохкалі пры прыбыцці і вішчэлі пры зыходзе.         З інтэр'еру дома я памятаю толькі адзін пакой, і ня столькі сам пакой, колькі акно з блакітнай фіранкай, а за фіранкай адкрываўся від на вузкі, абнесены плотам сад, дзе раслі цёмна-чырвоныя вяргіні. Сад належаў дому, што прылягаў да дому майго дзеда, і дзе жыла дзяўчынка-негабрэйка, якая была да мяне добрай.         … …         Наш раён быў ціхім. Праз вузкую вулку знаходзіўся акуратны фасад Корпуса[1], або вайсковае вучэльні, з роўнымі шэрагамі вокнаў без ваканіцаў. У вачах усіх нас гэта быў уражлівы будынак, бо збудаваны ён быў з цэглы і меў некалькі паверхаў. Раблю выгляд, што памятаю нібы бачыла ля аднаго з вокнаў краўца, які рамантаваў форму курсантаў. Я ведала гэтую форму, і некалькімі гадамі пазней ведала чалавека, які быў краўцом; але я ня ўпэўненая, ці не эміграваў ён у Амерыку, каб знайсці ўдачу, адчыніўшы краму слодычаў, і шчасце ў сям'і з трайнятамі або двайнятамі, усё роўна, і гэта задоўга да таго, як я стала дастаткова дарослай, каб самой датупаць да брамы.         За домам майго дзеда быў невысокі пагорак, які я не запомніла  як гару. Магчыма, гэта быў проста горб на зямлі. Гэтае ўзвышша, якога б памеру яно ні было, з’яўлялася часткай Вала[2], больш доўгага і высокага хрыбта, на вяршыні якога была алея, і пра які казалі, што гэта месца пахавання напалеонаўскіх жаўнераў. Гэтая гістарычная чутка мала што значыла для мяне, бо я ніколі ня ведала, што гэта за Напалеон.         Не ў маім стылі было прымаць без аспрэчвання кожны з забабонаў, што даходзіў да маіх вушэй. Сярод дзікіх кветак, што раслі на травяністых схілах Вала, былі маленькія рамонкі, званыя ў народзе "сляпымі кветкамі"[3], бо лічылася, што яны выклікаюць слепату ў бяздумных дзетак, якія іх збіраюць. Я была неразважлівай, калі і была пры сваім розуме; і я збірала за домам "сляпыя кветкі" жменямі, і атрымлівала асалоду ад таго, што мой зрок не пагаршаўся. Калі мая вера ў дзіцячыя веды ад гэтага досведу пахіснулася, я трымала сваё адкрыццё ў сакрэце і не збіралася прасвятляць сваіх сябровак па гульнях. Пазней я знайшла іншыя ўзоры таго дзіўнага факту, што я задавальнялася тым, пра што дазналася сама. Гэта цікава мне, таму што цяпер я не такая стрыманая. Калі я што-небудзь адкрываю, хай сабе і новае адценне чырвані заходзячага сонца, я павінна паведаміць пра гэта ўсім сваім сябрам. Ці магчыма, што ў сваіх дзіцячых разважаннях я ўсведамляла той факт, што ў нас панавала атмасфера замкнёнасці, дзе веды былі для абраных, а мудрасць часам падлягала кары смерцю?         Улетку я шмат часу бавіла на вуліцы. Я часта знаходзіла магчымасць наведаць маці ў краме, што давала мне магчымасць доўга шпацыраваць. Калі мае справы не былі тэрміновымі — або, магчыма, нават калі яны былі тэрміновымі — я доўга спынялася на Пляцы, асабліва калі са мной быў спадарожнік. Пляц уяўляў сабой прастакутную прастору ў цэнтры шырокае плошчы, вакол якой цягнулася цяністая алея. Корпус фасадам выходзіў на Пляц, які служыў месцам для ягоных вучэнняў.

#1929Удалённый аккаунт

Вакол плошчы месціліся прыгожыя жылыя дамы афіцэраў Корпуса, а адзін бок займала вялікая белая царква[4]. Гэтыя будынкі выклікалі ў мяне палахлівую цікаўнасць, асабліва царква, як жыллё і свяцілішча ворага; але на Пляцы я не баялася гуляць і шукаць прыгодаў. Я любіла назіраць, як кадэты трэніруюцца і гуляюць у мяч, або праходзіць міма іх, калі яны шпацыравалі па двое, выглядаючы бездакорна ў белых штанах, куртках і кепках з казыркамі. Я любіла бегаць з сябрамі і выпісваць разнастайныя геаметрычныя фігуры на чатырох прамых баках алеі; узоры бясконцае разнастайнасці, якія толькі можа накрэсліць пара нястомных ножак. Калі хтосьці так захапляўся гульнёй, што забываў зусім пра страх, ён мог пагойдацца, пакуль яго не праганяла варта, на цяжкіх ланцугах, якія акружалі помнік[5], што стаяў на адным з бакоў плошчы. Гэта быў адзіны помнік у Полацку, каму ці чаму прысвечаны, я ня ведала. Гэта быў помнік, як неба было небам, а зямля — зямлёй: адзіная ў сваім родзе з'ява, таямнічая і бясспрэчная.         … …         Дзвіна паглынала Палату шматкроць цягам дня, але аднойчы меншая рэчка затапіла ўвесь сусвет. На тым беразе гэтае рэчкі, калі ісці з Полацка, я павінна пасадзіць квітнеючы куст бэзу або ружаў, у памяць пра жыццё, якое забуяла ўва мне аднойчы, калі я была там.         Мы няспешна выйшлі з ціхага мястэчка. Была ранняя вясна, неба і зямля былі дзвюма цёплымі далонямі, у якіх гнездзілася ўсё жывое. Маленькія зялёныя лісточкі дрыжэлі на дрэвах, а зялёная-зялёная трава зіхацела. Мы селі крыху адпачыць на мосце; і жыццё абцякала нас цалкам, свабодна так, як рака цякла і агінала палі мосту[7].         На процілеглым схіле ляжаў агарод, жоўта-зялёны ад першых парасткаў. Па даўгіх чорных, яшчэ незасеяных барознах селянін пхаў свой плуг. Я назірала, як ён уздымаўся і спускаўся па схіле, пакідаючы на беразе за кожным паваротам новую чорную лінію. Раптам ён пачаў спяваць простую песню аратага. Да мяне дайшла толькі мелодыя, але ў маім сэрцы ўзнік сэнс, які адпавядаў ёй — песня зямлі і надзеяў зямлі. Я доўга сядзела, слухала, глядзела, напружаная ад увагі. Я адчувала, як адкрываю для сябе нешта новае. Нешта ўва мне ўдыхнула жыцця і знерухомела. Я была толькі маленькім целам, і Жыццё Сусветнае раптам абрынулася на мяне. Імгненне мая маленькая рука ляжала на Вялікім Пульсе, але мае пальцы сасклізнулі, пустыя. У моманце шалёнага біцця сэрца я ведала, а потым зноў стала простым дзіцём, якое шукала жыцця ў зямных пачуццях. Але неба расцягнулася для мяне, зямля пашырылася; большае жыццё абуджалася ўва мне.         … …         Весела бегчы па мосце, стукаючы моцнымі маленькімі чаравічкамі па звонкіх бэльках. Мы праязджаем міма абнесенага агароджаю саду справа і нагадваем адзін адному пра садавіну, якой мы ласаваліся тут летась. Наш наступны прыпынак далей, за прыдарожным дваром, дзе жыве той неразумны хлопчык, які так мяне напалохаў мінулым разам. Месца, дзе мы спыняемся, даволі беднае, але там ёсць ледзяны склеп, адзіны, які я ведаю. Нам дазваляюць увайсці і паглядзець на зеленаватыя масы лёду, якія блішчаць у паўзмроку, і вынесці адтуль слоікі салодкага, чорнага "лагернага піва", якое мы п'ем ля залітога сонцам уваходу. Я заўсёды буду памятаць смак гэтага напою, і пах, і цуд прахалоды ледзянога склепу.         Я цьмяна памятаю нешта пра манастыр у тым кірунку, але я была стомленай і соннай пасля маёй доўгай прагулкі і радавалася вяртанню дахаты. Спадзяюся, што частку шляху мяне пранеслі, бо была вельмі стомленай. Зоркі з’явіліся раней чым мы дайшлі да дому, і мужчыны спыніліся пасярод вуліцы, каб блаславіць малады месяц.                                                              --------------------------         Заўвагі:          [1] Корпус (Korpus) – будынкі былое Полацкае езуіцкае акадэміі, зачыненай у 1820 г., у мурах якой у 1835 г. была адчыненая вайсковая вучэльня Полацкі кадэцкі корпус.

#1930Удалённый аккаунт

         [2] Вал (Vall) – Вал Ніжняга замку, збудаваны маскоўскім гарнізонам у часе акупацыі Полацка ў 1563-1579 гг.          [3] Сляпыя кветкі – пэўна маецца на ўвазе кураслеп (Ranunculus acris).          [4] Вялікая белая царква – Былы касцёл Св. Стэфана, збудаваны каля 1745 г. У 1833 г. перададзены расейскай праваслаўнай царкве і пераасвечаны ў гонар Св. Мікалая.          [5] Помнік – усталяваны на Пляцы ў 1850 г. паводле праекту Антонія Адаміні на ўспамін вайны 1812 г.          [7] Чырвоны мост праз Палату.                                                              --------------------------         Выявы:         Марыя Анціна (1916, New England Historical Society)         Дом Рафаэля Вельтмана, дзеда Марыі, у якім пісьменніца нарадзілася (выява з кнігі "The Promised Land", с.80)         Выгляд Кадэцкага Корпуса з Вала (1900)         Чырвоны ўзгорак ля Корпуса (1889). Магчыма яго згадвае пісьменніца.         Паўднёва-заходні кут Пляца. Цяністая алея (1889)         "Я бачыла дамы на вуліцах унізе, усе яны вялі да рынку" (1910)

#1931tikr 1

✝️ Католики всего мира готовятся к главному празднику христианства - Пасхе. 🕯 О пасхальных традициях Шумилинщины ➡️рассказываетрассказывает семья Вороновых из Шумилино. Сайт | Instagram | | | TikTok | Telegram

#1932Romanius Ushal-Зakhar

Мяркую, гэты, паміж іншым, і самы лепшы час ў годзе, каб павіншаваць сваіх аддаленых родзічаў, з якімі не зусім часта падтрымліваеце адносіны.

#1933Romanius Ushal-Зakhar

Цікавы дакументік знайшоўся ў Полацкім архіве. У матэрыялах за 1921 год па Андрэеўскай воласці Полацкага павета (цяпер з большага належыць Шумілінскаму раёну) выявіўся спіс паляўнічых, якія пражываюць у воласці. Паміж іншым, тут фігуруюць два маіх "даўных знаёмых". Так, Станіслаў Ушал пахованы ў Абалонні.

#1934Romanius Ushal-Зakhar

Интересный документик нашелся в Полоцком архиве. В материалах за 1921 год по Андреевской волости Полоцкого уезда (сейчас с большего принадлежит Шумилинскому району Витебской области) обнаружился список проживающих в волости охотников. Попадаются такие время от времени, давайте присмотримся более детально. Истинные доктора генеалогических наук уже скоро придут к нам в комменты с возмущениями, мол, ты чего к нам сюда припер, ну как этот документ может быть интересен, тут же нет нашего священного триумвирата родился-женился-умер и даже возраста нет! С моей точки зрения, в том числе и такого плана документы позволяют выйти за рамки стандартного квадратно-гнездового подхода к семейной истории. Мастера написания книг об истории семьи из одного такого документика могли бы выжать минимум страничку-две текста. Согласитесь, стандартный подход "родился-женился-умер" за рамками энтузиастов архивного дела чаще всего скучен. А вот то, что ваш пра- был техасским улльским рейнджером, имел двуствольное бельгийское ружье (это ж почти FN FAL!), да еще и пятилетнего кобелька, на пару с которым гоняли осаждающих разоренные войнами застенки медведей - это как минимум интересно! Это даже можно обсудить на Радуницу у могилки этого самого пра- ! Если она, конечно, сохранилась... Кстати, хочу опять обратиться немного в сторону, но не сказать этого не могу. Если кто заказывал раньше цифровые копии документов из Полоцкого архива, обратите внимание, насколько лучше стало качество сканов! Для дешифровки копий двух-трехлетней давности нужно было приглашать специалиста по палеографии. Может, Андрей Николаевич Латушкин по старой памяти помог бы. Но теперь его можно не отвлекать - всё хорошо, всё читаемо, мыльного эффекта у копий не имеется. А оказывается, в архив завезли Элар и теперь вовсю сканируют документы, ну и посетителям от щедрот кое-чего достается. Что ж, когда молодцы, тогда молодцы. Вернемся к документу. Почему, в том числе, захотелось им поделиться? Итак, сижу, изучаю, всё любопытно, всё интересно, и вдруг на первой страничке в правом верхнем углу, там где клички собак - черный кобель, гончая... Марсик?! Ну вы, блин, даете. Ну какой Марсик кобель, да еще и гончий. Все знают, Марсик - это котик. Глазастый, мурчащий, любит солнышко, характер стойкий, нордический. Фото прилагается. Всё сходство с персонажем столетней давности, что тоже черный. Ну бывает. Вот там чуть ниже есть пес Пират - вот это крутое имя! А какую добычу вам может принести Марсик? Разве что охапку клещей... Кстати, это даже интересно - попробовать поискать, а кто чего наловил и кто какую добычу имеет! Маловероятно, что такое встретится, но а вдруг. Может, всё не так уж и плохо и охапка Дунаев из списка на самом деле проигрывает нашему герою? Источник: Ф. 53. Оп. 3. Д. 11 (ЗГА в гор. Полоцке) #генеалогия #источники #ЗГАПолоцк #ПолоцкийУезд

#1937Romanius Ushal-Зakhar

Мяркую, што дакумант варта далучыць тут да крыніц так сама