Уважаемые пользователи! Раздел предназначен для размещения файлов на печатные издания: книги, газеты и т.д., а так же для размещения полезных ссылок на различные ресурсы. 1. При размещении файлов с печатными изданиямифайлов с печатными изданиямифайлов с печатными изданиями или ссылок на них ОБЯЗАТЕЛЬНО размещать библиографическое описание: Название и автора (-ов) на языке оригинала / Название и автора (-ов) на русском языке (т.к. в большинстве случаев поиск осуществляется на нём). Предпочтительно указывать наименование издательтва /издателя и год издания. Для облегчения понимания содержания издания будет полезно размещать аннотацию, которая размещается на обороте титульного листа. Если сохранилась ссылка на источник скачивания, то, по возможности, указывать и её. 2. Для периодических изданий периодических изданий периодических изданий указываются: название, орган который издавал (характерно для советской периодики в связи с возможным однообоазием названий), номер издания, дату издания, номер страницы и название статьи. Если сохранилась ссылка на источник скачивания, то, по возможности, указывать и её. 3. При размещении ссылок на различные интернет ресурсыссылок на различные интернет ресурсыссылок на различные интернет ресурсы просьба указывать основную суть для облегчения поиска по разделу
История группы
Полацкі павет / Полоцкий уезд
- Участников
- 131
- Сообщений
- 25
- Тем
- 6
- Последний id
- 2122
- Обновлено
- 31 июля 2026, 10:47
Тема: Бібліятэка і спасылкі / Библиотека и ссылки · Страница 1 из 1 · 25 сообщений
Зональный государственный архив в г. Полоцке. Путеводитель. 1943–2007 Авторы: Буевич, Счастная, Третьяк. Минск 2011
Можа каму прыдасца спадарству - дзялюся цікавай, але малавядомай статыстычнай крыніцай па Полацкаму павету
Прашу прабачэння за якасць: рабіў яшчэ гадоў пятнаццаць таму дзеля сябе. Можа пазней знойдзецца алічбаваным.
‼️Создана группа на Gedmatch “Old Believers of Belarus” (Старообрядцы Беларуси). Приглашаются потомки старообрядцев, проживавших на территории современной Беларуси и некоторых сопредельных, которые образовывали Витебскую, Могилевскую, Минскую, Виленскую, Ковенскую и Гродненскую губернии. Присоединяйтесь!
Таковых немало, не у всех толко тесты есть. Организуйте группу по старообрядцам. Есть люди у которых по ним много информации накопилось, особенно по "Виленским"
Если кто организует, я с удовольствием поделюсь материалами. Но в телеграме я не шарю
Можа для кагосьці з супольнасці, хто шукае палякаў, гэтая інфармацыя стане новай крыніцай.
Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое : коллективная монография / Васильев С.В., Марфина О.В., Лакиза В.Л. и др; отв. редактор Васильев С.В., Марфина О.В.; сост. Васильев С.В.; Институт этнологии и антропологии им. Н.Н. Миклухо-Маклая РАН. М.: АМА-ПРЕСС, 2025, — 318 с., ил. Тираж 500 экз. Скачать: Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое : коллективная монография. Источник: Институт этнологии и антропологии РАН. СБ Сегодня - 05.02.2026.
Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое. Описание: В фокусе внимания ученых население городов и сельских поселений Беларуси Средних веков и Нового времени. Терри- тории, которые входили в состав сначала ряда княжеств Древней Руси, затем Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского, Речи Посполитой, Российской империи. Какой была жизнь людей, по судьбам которых беспрестанно проходили швы перекраиваемой карты Европы? Современные методы физической антропологии, генетики, археологии и смежных дисциплин позволяют более детально изучить историю, почерпнув больше данных об образе жизни, демографической ситуации, палеодиете, болезнях и патологиях людей, живших несколько веков назад. В монографии приводятся исторические справки о населенных пунктах, на территории которых археологи изучали некрополи. Костные останки из этих некрополей были детально исследованы по остеологической, краниологической, одонтологической программам российско-белорусской командой антропологов; в ряде случаев генетикам удалось установить фенотипические признаки (цвет глаз, волос и др.) для отдельного индивида. Достоверная научная информация, включающая табличные данные, подкрепляется на страницах книги иллюстративным материалом, особое место занимают антропологические реконструкции лица по черепу, демонстрирующие прижизненную внешность человека из некрополя. Цвет глаз и волос на многих реконструкциях изображается с учетом результата генетических данных, что делает реконструкцию внешности еще более истинной. Книга будет интересна специалистам в области физической антропологии, археологии, генетики, изобразительного искусства, а также всем, кто интересуется отечественной и мировой историей.
"Матар'ялы для вывучэння фольклёру і мовы Віцебшчыны", том першы (Менск, 1927) https://polona.pl/preview/d46e205b-e401-4630-8aa1-0bdc29b41d1a
ПОЛАЦК ВАЧЫМА МАЛЕНЬКАЙ ГАБРЭЙСКАЙ ДЗЯЎЧЫНКІ Марыя Анціна нарадзілася ў 1881 г. у хаце свайго дзеда Рафаэля Вельтмана. Дом гэты знаходзіўся, як вынікае са словаў пісьменніцы, недзе ля скрыжавання сучаснае вуліцы Стралецкай з Замкавым праездам. У 1894 г., калі Марыі было трынаццаць гадоў, сям’я эмігравала ў ЗША і асела ў Бостане. Самыя вядомыя творы Анцінай, "З Полацку да Бостана" (From Plotzk to Boston, 1899), "Малінчына адкупленне" (Malinke’s Atonement, 1911), "Зямля Абяцаная" (The Promised Land, 1912), у значнай меры павязаныя з горадам на Дзвіне. Змешчаныя ніжэй фрагменты ўспамінаў былі ўпершыню надрукаваныя ў 1911 г. у лістападаўскім нумары прэстыжнага часопіса "Атлантычны штомесячнік" (The Atlantic Monthly) пад назвай "Дом Няволі" (The House of Bondage). Назва з’яўляецца адсылкай да "Зыходу", другое кнігі Торы, дзе некалькі разоў яна скарыстоўваецца ў адносінах да Эгіпта, адкуль народ Ізрайля мусіў зыйсці, каб стаць свабодным. Праз паўгады выйшла з друку кніга пісьменніцы "Зямля Абяцаная", дзе "Дом Няволі" ў трохі змененым выглядзе стаў складоваю часткай, але пад назвай "Я памятаю" (I Remember). Раздзел гэты цікавы тым, што ў адрозненні ад іншых полацкіх раздзелаў кнігі ёсць апісаннем жыцця Полацка, ягоных знакавых аб’ектаў, вачыма маленькае дзяўчынкі. Успаміны выглядаюць даволі свежымі і яркімі не зважаючы на тое, што напісаныя яны праз васямнаццаць гадоў эміграцыі. Даследчыкі творчасці Анцінай згадваюць, што недзе каля 1910 г. яна наведала Полацк, каб убачыць горад дзяцінства, адчуць "водар рамонкаў і канюшыны" і смак сакавітых полацкіх вішняў. Крыніца з фотаздымкамі: FB Michaś Bautović Спампоўка: Я памятаю (Раздзел V)
МАРЫЯ АНЦІНА ЗЯМЛЯ АБЯЦАНАЯ РАЗДЗЕЛ V Я ПАМЯТАЮ (І) ... … Жыллё нашага дзяцінства, калі мы не вяртаемся туды ў пазнейшыя гады, схільнае паўставаць у нашым уяўленні як велізарны будынак з вялікімі пакоямі, у якіх наша маленькае "я" здаецца згубленым. З нейкае прычыны я спазнала няўдачу з гэтай ілюзіяй. Дом майго дзеда, дзе я нарадзілася, паўстае ў маёй памяці як невялікі аднапавярховы драўляны будынак, коміны якога дакранаюцца да неба на тым жа ўзроўні, што і коміны ягоных суседзяў. У такім выглядзе дом стаяў на роўні з тратуарам, але двор ад вуліцы быў адгароджаны дашчанаю агароджай, за якой, я ўпэўненая, была лаўка. Брама ў двор была навешаная так высока ад зямлі, што чацвераногім наведвальнікам ня трэба было чакаць, пакуль яе адчыняць. Свінні знаходзілі дарогу ўнутр, а выхад пад брамай ім паказвалі; яны рохкалі пры прыбыцці і вішчэлі пры зыходзе. З інтэр'еру дома я памятаю толькі адзін пакой, і ня столькі сам пакой, колькі акно з блакітнай фіранкай, а за фіранкай адкрываўся від на вузкі, абнесены плотам сад, дзе раслі цёмна-чырвоныя вяргіні. Сад належаў дому, што прылягаў да дому майго дзеда, і дзе жыла дзяўчынка-негабрэйка, якая была да мяне добрай. … … Наш раён быў ціхім. Праз вузкую вулку знаходзіўся акуратны фасад Корпуса[1], або вайсковае вучэльні, з роўнымі шэрагамі вокнаў без ваканіцаў. У вачах усіх нас гэта быў уражлівы будынак, бо збудаваны ён быў з цэглы і меў некалькі паверхаў. Раблю выгляд, што памятаю нібы бачыла ля аднаго з вокнаў краўца, які рамантаваў форму курсантаў. Я ведала гэтую форму, і некалькімі гадамі пазней ведала чалавека, які быў краўцом; але я ня ўпэўненая, ці не эміграваў ён у Амерыку, каб знайсці ўдачу, адчыніўшы краму слодычаў, і шчасце ў сям'і з трайнятамі або двайнятамі, усё роўна, і гэта задоўга да таго, як я стала дастаткова дарослай, каб самой датупаць да брамы. За домам майго дзеда быў невысокі пагорак, які я не запомніла як гару. Магчыма, гэта быў проста горб на зямлі. Гэтае ўзвышша, якога б памеру яно ні было, з’яўлялася часткай Вала[2], больш доўгага і высокага хрыбта, на вяршыні якога была алея, і пра які казалі, што гэта месца пахавання напалеонаўскіх жаўнераў. Гэтая гістарычная чутка мала што значыла для мяне, бо я ніколі ня ведала, што гэта за Напалеон. Не ў маім стылі было прымаць без аспрэчвання кожны з забабонаў, што даходзіў да маіх вушэй. Сярод дзікіх кветак, што раслі на травяністых схілах Вала, былі маленькія рамонкі, званыя ў народзе "сляпымі кветкамі"[3], бо лічылася, што яны выклікаюць слепату ў бяздумных дзетак, якія іх збіраюць. Я была неразважлівай, калі і была пры сваім розуме; і я збірала за домам "сляпыя кветкі" жменямі, і атрымлівала асалоду ад таго, што мой зрок не пагаршаўся. Калі мая вера ў дзіцячыя веды ад гэтага досведу пахіснулася, я трымала сваё адкрыццё ў сакрэце і не збіралася прасвятляць сваіх сябровак па гульнях. Пазней я знайшла іншыя ўзоры таго дзіўнага факту, што я задавальнялася тым, пра што дазналася сама. Гэта цікава мне, таму што цяпер я не такая стрыманая. Калі я што-небудзь адкрываю, хай сабе і новае адценне чырвані заходзячага сонца, я павінна паведаміць пра гэта ўсім сваім сябрам. Ці магчыма, што ў сваіх дзіцячых разважаннях я ўсведамляла той факт, што ў нас панавала атмасфера замкнёнасці, дзе веды былі для абраных, а мудрасць часам падлягала кары смерцю? Улетку я шмат часу бавіла на вуліцы. Я часта знаходзіла магчымасць наведаць маці ў краме, што давала мне магчымасць доўга шпацыраваць. Калі мае справы не былі тэрміновымі — або, магчыма, нават калі яны былі тэрміновымі — я доўга спынялася на Пляцы, асабліва калі са мной быў спадарожнік. Пляц уяўляў сабой прастакутную прастору ў цэнтры шырокае плошчы, вакол якой цягнулася цяністая алея. Корпус фасадам выходзіў на Пляц, які служыў месцам для ягоных вучэнняў.
Вакол плошчы месціліся прыгожыя жылыя дамы афіцэраў Корпуса, а адзін бок займала вялікая белая царква[4]. Гэтыя будынкі выклікалі ў мяне палахлівую цікаўнасць, асабліва царква, як жыллё і свяцілішча ворага; але на Пляцы я не баялася гуляць і шукаць прыгодаў. Я любіла назіраць, як кадэты трэніруюцца і гуляюць у мяч, або праходзіць міма іх, калі яны шпацыравалі па двое, выглядаючы бездакорна ў белых штанах, куртках і кепках з казыркамі. Я любіла бегаць з сябрамі і выпісваць разнастайныя геаметрычныя фігуры на чатырох прамых баках алеі; узоры бясконцае разнастайнасці, якія толькі можа накрэсліць пара нястомных ножак. Калі хтосьці так захапляўся гульнёй, што забываў зусім пра страх, ён мог пагойдацца, пакуль яго не праганяла варта, на цяжкіх ланцугах, якія акружалі помнік[5], што стаяў на адным з бакоў плошчы. Гэта быў адзіны помнік у Полацку, каму ці чаму прысвечаны, я ня ведала. Гэта быў помнік, як неба было небам, а зямля — зямлёй: адзіная ў сваім родзе з'ява, таямнічая і бясспрэчная. … … Дзвіна паглынала Палату шматкроць цягам дня, але аднойчы меншая рэчка затапіла ўвесь сусвет. На тым беразе гэтае рэчкі, калі ісці з Полацка, я павінна пасадзіць квітнеючы куст бэзу або ружаў, у памяць пра жыццё, якое забуяла ўва мне аднойчы, калі я была там. Мы няспешна выйшлі з ціхага мястэчка. Была ранняя вясна, неба і зямля былі дзвюма цёплымі далонямі, у якіх гнездзілася ўсё жывое. Маленькія зялёныя лісточкі дрыжэлі на дрэвах, а зялёная-зялёная трава зіхацела. Мы селі крыху адпачыць на мосце; і жыццё абцякала нас цалкам, свабодна так, як рака цякла і агінала палі мосту[7]. На процілеглым схіле ляжаў агарод, жоўта-зялёны ад першых парасткаў. Па даўгіх чорных, яшчэ незасеяных барознах селянін пхаў свой плуг. Я назірала, як ён уздымаўся і спускаўся па схіле, пакідаючы на беразе за кожным паваротам новую чорную лінію. Раптам ён пачаў спяваць простую песню аратага. Да мяне дайшла толькі мелодыя, але ў маім сэрцы ўзнік сэнс, які адпавядаў ёй — песня зямлі і надзеяў зямлі. Я доўга сядзела, слухала, глядзела, напружаная ад увагі. Я адчувала, як адкрываю для сябе нешта новае. Нешта ўва мне ўдыхнула жыцця і знерухомела. Я была толькі маленькім целам, і Жыццё Сусветнае раптам абрынулася на мяне. Імгненне мая маленькая рука ляжала на Вялікім Пульсе, але мае пальцы сасклізнулі, пустыя. У моманце шалёнага біцця сэрца я ведала, а потым зноў стала простым дзіцём, якое шукала жыцця ў зямных пачуццях. Але неба расцягнулася для мяне, зямля пашырылася; большае жыццё абуджалася ўва мне. … … Весела бегчы па мосце, стукаючы моцнымі маленькімі чаравічкамі па звонкіх бэльках. Мы праязджаем міма абнесенага агароджаю саду справа і нагадваем адзін адному пра садавіну, якой мы ласаваліся тут летась. Наш наступны прыпынак далей, за прыдарожным дваром, дзе жыве той неразумны хлопчык, які так мяне напалохаў мінулым разам. Месца, дзе мы спыняемся, даволі беднае, але там ёсць ледзяны склеп, адзіны, які я ведаю. Нам дазваляюць увайсці і паглядзець на зеленаватыя масы лёду, якія блішчаць у паўзмроку, і вынесці адтуль слоікі салодкага, чорнага "лагернага піва", якое мы п'ем ля залітога сонцам уваходу. Я заўсёды буду памятаць смак гэтага напою, і пах, і цуд прахалоды ледзянога склепу. Я цьмяна памятаю нешта пра манастыр у тым кірунку, але я была стомленай і соннай пасля маёй доўгай прагулкі і радавалася вяртанню дахаты. Спадзяюся, што частку шляху мяне пранеслі, бо была вельмі стомленай. Зоркі з’явіліся раней чым мы дайшлі да дому, і мужчыны спыніліся пасярод вуліцы, каб блаславіць малады месяц. -------------------------- Заўвагі: [1] Корпус (Korpus) – будынкі былое Полацкае езуіцкае акадэміі, зачыненай у 1820 г., у мурах якой у 1835 г. была адчыненая вайсковая вучэльня Полацкі кадэцкі корпус.
[2] Вал (Vall) – Вал Ніжняга замку, збудаваны маскоўскім гарнізонам у часе акупацыі Полацка ў 1563-1579 гг. [3] Сляпыя кветкі – пэўна маецца на ўвазе кураслеп (Ranunculus acris). [4] Вялікая белая царква – Былы касцёл Св. Стэфана, збудаваны каля 1745 г. У 1833 г. перададзены расейскай праваслаўнай царкве і пераасвечаны ў гонар Св. Мікалая. [5] Помнік – усталяваны на Пляцы ў 1850 г. паводле праекту Антонія Адаміні на ўспамін вайны 1812 г. [7] Чырвоны мост праз Палату. -------------------------- Выявы: Марыя Анціна (1916, New England Historical Society) Дом Рафаэля Вельтмана, дзеда Марыі, у якім пісьменніца нарадзілася (выява з кнігі "The Promised Land", с.80) Выгляд Кадэцкага Корпуса з Вала (1900) Чырвоны ўзгорак ля Корпуса (1889). Магчыма яго згадвае пісьменніца. Паўднёва-заходні кут Пляца. Цяністая алея (1889) "Я бачыла дамы на вуліцах унізе, усе яны вялі да рынку" (1910)
Стараверы Беларускага Паазер'я: гiсторыя і культура Автор: Аўсейчык У.Я., Афанасьева В.В., Валодзіна Т.В. і інш. Калектыўная манаграфія ўяўляе комплекснае даследаванне гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова ХХІІ - пачатак ХХІ ст., асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры. Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц. Прызначана для гісторыкаў, этнолагаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю. Академкнига - 65.55 руб. Белкнига онлайн - 66.69 BYN https://akademkniga-books.by/catalog/osnovnoy_razdel_tovarov/staravery_belaruskaga_paazer-ya-gistoryya-0-25575500_1778040399/
В новой книге Аркадия Шульмана «500 лет на берегах Двины. Евреи Полоцка» рассказывается об истории одного из древнейших городов Беларуси, еврейских страницах этой летописи. За пятьсот лет евреи и белорусы, представители других национальностей, населяющих город, стали единой общностью, название которой – полочане. Евреи знали периоды расцвета общины и периоды гонений. В тяжёлые дни вставали на защиту города, страны. Через века сохраняли национальный колорит, имена, фамилии, семейные традиции, память о предках. В книге собраны ранее не публиковавшиеся документы и фотографии, воспоминания людей, родившихся в Полоцке и проживших здесь десятилетия жизни. Книга будет интересна и полочанам во всех поколениях, и тем, кто интересуется историей Беларуси, историей еврейского народа. Рассчитана на широкий круг читателей. На сайте журнала "Мишпоха" Источник 500 лет на берегах Двины. pdf Для издания полиграфического варианта необходимо Ваше участие: Банковские реквизиты
«ПОЛЬСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ» НА КУБАНІ. АПУБЛІКАВАНЫ МЕТРЫЧНЫЯ ЗАПІСЫ ЕКАЦЯРЫНАДАРСКАГА КАСЦЁЛА ЗА 1861-1922 гг. Społeczność polska w świetle ksiąg metrykalnych parafii rzymskokatolickiej w Jekaterynodarze w latach 1861-1922 /Opracowanie: Krzysztof Latawiec, Aleksander Sielicki. Kraków: Wydawnictwo Księgarnia Akademicka, 2026. 822 s. (Seria «Studia Kaukazoznawcze», 1). Społeczność polska.pdf Источник
«ПОЛЬСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ» НА КУБАНІ. АПУБЛІКАВАНЫ МЕТРЫЧНЫЯ ЗАПІСЫ ЕКАЦЯРЫНАДАРСКАГА КАСЦЁЛА ЗА 1861–1922 гг. Społeczność polska w świetle ksiąg metrykalnych parafii rzymskokatolickiej w Jekaterynodarze w latach 1861–1922 / Opracowanie: Krzysztof Latawiec, Aleksander Sielicki. Kraków: Wydawnictwo Księgarnia Akademicka, 2026. 822 s. (Seria «Studia Kaukazoznawcze», 1). Некалькі тыдняў таму пабачыла свет новая кніга на польскай мове. Яе падрыхтавалі два вядомыя гісторыкі: прафесар Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне КШЫШТАФ ЛЯТАВЕЦ, аўтар шматлікіх публікацый аб персанальным складзе чыноўніцтва губерняў Царства Польскага, і дацэнт Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта АЛЯКСАНДР СЯЛІЦКІ, даследчык польскіх этнічных груп у Расійскай імперыі і СССР. Кніга выдадзена пад назвай «Польская супольнасць у святле метрычных кніг Екацярынадарскай рымска-каталіцкай парафіі ў 1861–1922 гг.» (Екацярынадар – назва горада Краснадара да 1920 г.) у якасці 1-га тома новай акадэмічнай серыі «Каўказазнаўчыя даследаванні» і ўяўляе сабой выбарачную (то бок апроч армян-каталікоў, немцаў, чэхаў, славакаў і г.д. – толькі «палякі») публікацыю актавых запісаў з метрычных кніг Екацярынадарскага касцёла аб народжаных, пабраных шлюбам і памерлых за больш як 60-гадовы перыяд. Метрычныя запісы апублікаваны не даслоўна, а толькі ў выглядзе вынятай з іх інфармацыі (у перакладзе з рускай мовы на польскую) паводле наступнай схемы: Запісы аб НАРАДЖЭННІ/ХРЫШЧЭННІ: 1. Прозвішча і імя ахрышчанага. 2. Дата і месца нараджэння. 3. Дата і месца хрышчэння. 4. Звесткі пра бацьку. 5. Звесткі пра маці. 6. Звесткі пра хросных бацькоў. 7. Крыніца інфармацыі (архіўны шыфр). Запісы аб ШЛЮБЕ: 1. Прозвішча і імя жаніха. 2. Сацыяльнае паходжанне, парафіяльная прыналежнасць, сямейнае становішча і ўзрост жаніха. 3. Звесткі пра яго бацькоў. 4. Прозвішча і імя нявесты. 5. Сацыяльнае паходжанне, парафіяльная прыналежнасць, сямейнае становішча і ўзрост нявесты. 6. Звесткі пра яе бацькоў. 7. Дата і месца шлюбу. 8. Крыніца інфармацыі. Запісы аб СМЕРЦІ/ПАХАВАННІ: 1. Прозвішча і імя памерлага. 2. Дата і месца смерці. 3. Дата і месца пахавання. 4. Звесткі пра памерлага. 5. Крыніца інфармацыі. Крыніца апублікаваных запісаў – метрычныя кнігі Екацярынадарскага касцёла з Дзяржаўнага архіва Краснадарскага краю («першасныя» кнігі, то бок парафіяльныя арыгіналы) і Дзяржаўнага архіва Саратаўскай вобласці («другасныя» экзэмпляры). Ужытыя ў метрычных кнігах нумары актавых запісаў укладальнікамі пры публікацыі прыбраныя, што, як нам падаецца, не зусім удалае рашэнне. У той жа самы час заўвагі (пастаронкавыя зноскі) перапоўненыя дадатковай біяграфічнай інфармацыяй аб фігурантах метрычных запісаў з іншых – самых розных – крыніц (гістарычных даследаванняў, дакументальных публікацый, архіўных дакументаў, анлайн-рэсурсаў і г.д.), прычым выканана гэтая праца неяк нераўнамерна. Пры жаданні, канешне, дапаўняць звесткі аб гэтых людзях у заўвагах можна было б да бясконцасці. Кола крыніц біяграфічнай інфармацыі само па сабе надзвычай шырокае. Напрыклад (толькі НАПРЫКЛАД), у дачыненні да выхадцаў з беларускіх губерняў аўтары МАГЛІ Б выкарыстаць пасямейныя спісы мінскіх і віцебскіх мяшчан з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, фамільныя справы аб дваранскім паходжанні адтуль жа або з Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва. Укладальнікі таксама чамусьці абмінулі ўвагай даўно ўведзены ў навуковы ўжытак і даволі даступны шматтомны «Гербоўнік беларускай шляхты», на старонках якога прысутнічае нямала герояў іх кнігі, напрыклад, АЛЯШКЕВІЧ Палікарп Карлавіч, БУЦВІЛОЎСКІ Антоній Феліксавіч, ЗНАМЯРОЎСКІ Канстанцін [Антонавіч], КАРЗЮК-ЗАЛЕСКІ Фелікс [Якубавіч], КАСПЯРОВІЧ Тамаш-Севярын [Стэфанавіч] і інш. Аўтарам нібыта нават не прыйшло ў галаву шукаць палякаў у «Гербоўніку БЕЛАРУСКАЙ шляхты»… Публікацыі саміх метрычных запісаў у кнізе папярэднічае вялікі нарыс «Екацярынадарская рымска-каталіцкая парафія як цэнтр грамадскага жыцця палякаў у другой палове XIX – пачатку XX ст.» (с.
13–86), у якім аўтары асвятляюць гісторыю гэтага касцёла як супольнасці і як будынка, адзначаюць этнічную, саслоўную, маёмасную і прафесійную дыферэнцыяцыю яго парафіян і прыводзяць некаторыя іншыя звесткі. Укладальнікі, характарызуючы сваю кнігу, тлумачаць: «Мэта працы – прадставіць чытачу польскую супольнасць праз прызму паўсядзённых рэгістрацыйных практык, звязаных з нараджэннем, шлюбам і смерцю. Такі падыход дазваляе зрушыць фокус з кіраўніцкіх і вайсковых эліт, на якія ён скіраваны ў афіцыйных крыніцах, і ахапіць прадстаўнікоў ніжэйшых сацыяльных слаёў, што часта застаюцца незаўважанымі ў дакументах дзяржаўных устаноў. Аўтары паказваюць, што міграцыя палякаў на Паўночны Каўказ паводле свайго характару была з’явай даволі разнапланавай, абумоўленай як палітычнымі рэпрэсіямі, так і эканамічнай і прафесійнай дзейнасцю» (с. 778). Што выклікае пытанні ў удзячнага беларускага чытача? У кнізе вельмі шмат выхадцаў (сялян, мяшчан, дваран і інш.) каталіцкага веравызнання з Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Толькі чамусьці ўсе яны – як бы аўтаматычна – залічаны ўкладальнікамі да «польскай супольнасці» ці «польскай дыяспары». Укладальнікі вельмі коратка ці нават мімаходзь згадваюць ва ўводзінах пра нейкія, вядомыя толькі ім, ужытыя падчас працы над кнігай крытэрыі аднясення парафіян Екацярынадарскага касцёла да «палякаў». А было б цікава даведацца, паводле якіх менавіта крытэрыяў яны прапануюць адрозніваць, скажам, каталіка-паляка ад каталіка-беларуса… Для прыкладу, вельмі выбарачна, пералічым некаторых асоб з гэтай кнігі. СЯЛЯНЕ: ► Мінскай губерні: Антоній СІМАНОВІЧ (с. 370, 543); ► Віцебскай губерні: Станіслаў Бенядыктавіч АЎДЗЕЕНКА (с. 467), Галянскай воласці Рэжыцкага павета – Адам КАЗЁЛ (с. 235); ► Магілёўскай губерні: Адам Баляслававіч ЛЕАНОВІЧ (с. 649), вёскі Саланец Аршанскага павета – Іосіф МАРКУЛІЧ (МАРКУНІЧ) (с. 281, 662); ► Гродзенскай губерні: Станіслаў КАСЮК (с. 200), Марцін Якубавіч ТРАХІМОВІЧ (с. 417, 726), Антоній Мацеевіч СІДАРКЕВІЧ (с. 542), Іосіф Рыгоравіч ПРЫСТУПА (с. 689); Гожскай воласці Гродзенскага павета – Адам ВАЙТУКЕВІЧ (с. 438); Пружанскага павета: Шарашоўскай воласці – Мікалай ТАРАЗЕВІЧ (с. 411), мястэчка Шарашова – Казімір Станіслававіч КУЗЬМІЦКІ (с. 509); мястэчка Косава Слонімскага павета – Францішак Іосіфавіч ФЕДАРОВІЧ (с. 157, 482); ► Віленскай губерні: Ёдскай воласці Дзісенскага павета – Казімір ПЕЦУКЕВІЧ (с. 329); Ашмянскага павета: Антоній Янавіч ШЛЮГА (с. 552), Смаргонскай воласці – Іосіф СТРАШЫНСКІ (с. 389) і Віктар Васільевіч КОТ (с. 638), Куцавіцкай воласці – Міхаіл ШЭПЕТ (с. 400), Сольскай воласці – Людвік Міхайлавіч ВІШНЕЎСКІ (с. 432); Лідскага павета – Ядвіга Адамаўна КАЛЯНКЕВІЧ (с. 524) і Міхаіл Янавіч КЛЯБАН (с. 631–632); Вілейскага павета: Княгінінскай воласці – Мікалай ЗЯНОВІЧ (с. 455), Крайскай воласці – Павел Сільвестравіч СТАНКЕВІЧ (с. 548). МЯШЧАНЕ: ► Мінскай губерні: мінскія – Міхаіл КАСПАРОВІЧ (с. 200), Уладзіслаў ПУНКО (ПУПКО?) (с. 346), Юліян Янавіч САБАЛЕЎСКІ (с. 378–379), Уладзіслаў Янавіч ЗАМБРЖЫНСКІ (с. 449), Юліян Фларыянавіч ШАЛКОЎСКІ (с. 551), Баляслаў Вікенцьевіч ВЕРАМЕЙ (с. 563), ігуменскі – Войцех АДАМОВІЧ (с. 89), слуцкія – Стэфан ЯРМАЛІНСКІ (с. 186) і Люцыян ДАВІДОЎСКІ (с. 476), нясвіжскія – Вільгельм МАЕЎСКІ (у 1900 г. жыў у Пінскім павеце) (с. 273–274) і Міхаіл ПЯТРОЎСКІ (с. 686), навагрудскі – Іосіф АЧЭЎСКІ (с. 313), пінскі – Сымон Янавіч САЧКОЎСКІ (с. 699), мазырскія – Антоній Максімавіч ШАРЭЙ (с. 400), Іосіф і Вітальд ЗБАРОЎСКІЯ (с. 452–454), Валерыян Юр’евіч ЛАМАНОВІЧ (с. 656); ► Віцебскай губерні: віцебскія – Уладзіслаў ХАШКОЎСКІ (с. 120) і Іосіф КНЯЖЫШЧА (с. 211), дзвінскі – Міхаіл МАЧУЛЬСКІ (с. 272), дрысенскія – Леанід МЯДУНЕЦКІ (с. 285) і Людвік ПАЎЛОВІЧ (с. 681), лепельскія – Ян ГАТОЎСКІ (с. 165) і Браніслаў КЛІМАШЭЎСКІ (с. 209), люцынскія – Даніэль-Альфонс (с. 89–91) і Ян (с. 466) Юстынавічы АНДРЭЕВЫ, рэжыцкі – Антоній БАРТКЕВІЧ (с. 586);
► Магілёўскай губерні: сенненскі – Францішак ЗАХАРЭВІЧ (с. 445–446, 572), рагачоўскі – Дамінік УЗДОЎСКІ (с. 729); ► Гродзенскай губерні: адэльскі – Юліян Міхайлавіч ЭЙСМАНТ (с. 606), кобрынскі – Пракофій БАРАНОВІЧ (с. 263), пружанскі – Іосіф ВАСІЛЕЎСКІ (с. 731), слонімскі – Францішак КАЛАЧЭЎСКІ (с. 213), шарашоўскі – Адам Пятровіч САМАЙЛЮКЕВІЧ (с. 542); ► Віленскай губерні: дзісенскі – Францішак ГІНТАЎТ (с. 162), ашмянскі – Вікенцій Фларыянавіч ПЕРАПЕЧКА (с. 329), лідскі – Іосіф Юстынавіч МАСКЕВІЧ (с. 522). ДВАРАНЕ: ► Мінскай губерні: Ян ГЭРМАН (с. 173, 489), Канстанцін ГАЛАЎНЯ (с. 173), Юліян ЯКУБОЎСКІ (с. 181), Эдвард ПЛАЎСКІ (с. 337), Павел СТЭФАНОВІЧ (с. 385), Люцыян ВЫШАМІРСКІ (с. 445), Мечыслаў ПЕТРАШКЕВІЧ (с. 532), Рамуальд РЫМКЕВІЧ (с. 540), Баляслаў Паўлавіч ПЯТРОВІЧ (с. 686), Мечыслаў ШАНЯЎСКІ (с. 715), Іосіф ШУМСКІ (с. 719); Барысаўскага павета – Пётр Сільвестравіч КАСПЯРОВІЧ (у іншых выпадках – селянін) (с. 200–201, 203), Навагрудскага павета – надворны саветнік Леанард СКУРАТОВІЧ (с. 372, 544), Слуцкага павета – Іосіф Канстанцінавіч СВЯЖЫНСКІ (с. 408); ► Віцебскай губерні: Ігнат-Зыгмунт Ігнатавіч-Яўгенавіч КРАЕЎСКІ (с. 505), Генрык Андрэевіч СЫЦЯНКА (с. 550), Іосіф Станіслававіч ДАКТАРОВІЧ-ГРАБНІЦКІ (с. 601), Іосіф КАПЛЕЎСКІ (с. 635), Мікалай НЕМІРА (с. 671); ► Магілёўскай губерні: інжынер-тэхнолаг Баляслаў ГЛЕБ-КАШАНСКІ (с. 173), падпалкоўнік Аляксандр Аляксандравіч ПАРЧЭЎСКІ (с. 323), падпалкоўнік Ігнат Феліксавіч РАСТКОЎСКІ (с. 356); горада Мсціслаўля – Пётр ДЫБЯГА (РЭПАІТА-ДУБЯГА?) (с. 605), Рагачоўскага павета – Аляксандр ШЭЛЮТА (у іншых выпадках – быхаўскі мешчанін) (с. 398) і адстаўны штабс-капітан Станіслаў СТРУМІЛА (с. 550); ► Гродзенскай губерні: Караль БАГАТЫРЭВІЧ (с. 106) і Генрык БАРЭВІЧ (с. 107). «ЖЫХАРЫ», «ГРАМАДЗЯНЕ» І ЎРАДЖЭНЦЫ: ► Мінскай губерні: адстаўны ўнтэр-афіцэр Канстанцін НЕВЯРОВІЧ (с. 671–672); горада Мінска – Вікенцій РЫМАШЭЎСКІ (с. 540), горада Навагрудка – Валерыян МІХАЛОЎСКІ (с. 289), Навагрудскага павета – паштовы чыноўнік Браніслаў МАЕЎСКІ (с. 515), Слуцкага павета – Мечыслаў РАСТВІНСКІ (с. 539), мястэчка Койданава – Вацлаў Людвікавіч СКІНДЭР (с. 370); ► Віцебскай губерні: Ян Вікенцьевіч ЛОТКІН (с. 514); Полацкага павета – Генрык Паўлавіч ДАНІЛЕВІЧ (с. 139), Лепельскага павета – Казімір ГРЫНЕВІЧ (с. 174); ► Магілёўскай губерні: штабс-капітан Рамуальд ЛЯВАНСКІ (с. 650) і Тэкля Паўлаўна ШЫМАНОЎСКАЯ (с. 720); ► Гродзенскай губерні: Гродзенскага павета – адстаўны шараговец Раман Васільевіч ЛЯЎКОВІЧ (с. 512); Слонімскага павета: Стэфан Міхайлавіч БЕЛАВУС (с. 469), Караліна Рыгораўна БЯЛЯЎСКАЯ (с. 581), вёскі Пархуты Казлоўскай воласці – Францішак ДАНЦЭВІЧ (с. 138). З іншага боку, значнае павелічэнне аб’ёму кнігі за кошт каталікоў-беларусаў (хоць з навуковага пункту гледжання гэта выглядае, хутчэй, як нацягванне савы на глобус) абарочваецца яе ПРАКТЫЧНАЙ вартасцю, паколькі масаваму чытачу/карыстальніку становяцца даступнымі (тым больш пасля размяшчэння кнігі анлайн) сотні архіўных запісаў аб выхадцах з беларуска-літоўскіх губерняў. Камусьці гэтае выданне, без усялякага сумнення, палегчыць пошукі ці нават дапаможа зрабіць сапраўдныя адкрыцці ў гісторыі свайго роду. І больш за тое: «Дадзеная кніга – унёсак у вывучэнне дзейнасці палякаў у Расійскай імперыі, міграцыйных працэсаў, а таксама ў генеалагічныя і дэмаграфічныя даследаванні, яна ўводзіць ў навуковы ўжытак багаты крыніцавы матэрыял, пададзены ў адпаведным гістарычным кантэксце» (с. 778). Для пошуку па прозвішчах у кнізе маецца імянны паказальнік, а дакладней тры асобныя імянныя паказальнікі – у дачыненні народжаных, пабраных шлюбам і памерлых. Але паколькі кніга ў фармаце .pdf цалкам даступная для прагляду і спампоўвання на сайце выдавецтва (па спасылцы: https://books.akademicka.pl/publishing/en/catalog/view/881/2783/3795), жадаючыя могуць ажыццяўляць аўтаматычны пошук у гэтым файле таксама па геаграфічнай прыкмеце шляхам уводу ў радок пошуку патрэбнага ключавога слова ці спалучэння літар, напрыклад: borysowsk, Dzisna, dzisneńsk, grodzieńsk, Ihumeń, Lida, lidzk, mińsk, Mińsk, mohylewsk, Oszmiany, oszmiańsk, Sienno,
Słonim, słonimsk, wileńsk, Wilno, witebsk, Witebsk і г.д. Так што, сябры, шукайце і знаходзьце сваіх беларусаў і палякаў у метрычных кнігах Екацярынадарскага касцёла!