https://nikolajkalko.blogspot.com/?m=1&fbclid=IwT01FWAO-LVVleHRuA2FlbQIxMABzcnRjBmFwcF9pZAwzNTA2ODU1MzE3MjgAAR4xeUWgUPH2Y8hxTWK6l6FcOJNkpXelYm3HNsrUKI02zDguB4zCiqYIvGN_iA_aem_fvH1dI5p1B4zOP1slYUaAg проект "Пинчуки и пинчане" пинского краеведа Николая Ивановича Калько
История группы
Пінскае палессе. Генеалогія / Генеалогия Пинского Полесся, Пинский район
- Участников
- 250
- Сообщений
- 89
- Тем
- 26
- Последний id
- 4086
- Обновлено
- 18 сентября 2026, 17:52
Тема: Краязнаўства / Local history · Страница 2 из 2 · 89 сообщений
Несколько эпизодов из истории католической прапоганды (Киевские епархиальные ведомости, 1877)
Добрый день, возможно, кто-то из участников группы знает, кому принадлежал или кто проживал в доме, который на апрель 1941 года располагался по адресу г. Пинск, ул. Некрасова, дом 4 квартира.1. В Зональном архиве получил отрицательный ответ, в группе в Фейсбук Пинское Полесье пока тоже нет информации.
Сейчас примерно все так ходят))
Oginsky canal near Pinsk, Belarus, WWI, fortified crossing - bridge on the canal, pictured are soldiers in Prussian uniforms, 1916. Postcard format https://one.bid/en/photography-pinsk-fortified-crossing-bridge-over-the-canal-1916-2266/3238002
Добрый день! Возможно, кому-то будет полезна эта информация. В БГУ есть учебно-научная лаборатория фольклора (вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору). Студенты проходят фольклорную практику, разговаривают с бабушками у вёсках, все это оседает в архиве лаборатории. Так вот там очень познавательные описи, находятся на этой странице: http://folkndl.bsu.by/index.php/2012-03-08-14-30-36 Сотрудники говорят, что описи старые и не очень уже соответствуют действительности, но мне они помогли. Там можно почитать, в какие годы в вашем районе (деревне) проходили экспедиции студенческие, кто собирал фольклор и, главное, у кого собирал (фамилия, инициалы, год рождения информанта). Можно проверить прямо по своей фамилии. Например, в моем Докшицком районе в 1970-х записывали фольклор у людей, родившихся еще в 1880-х. Читаю, что у лаборатории есть еще и фонотека, то есть, очень гипотетически, кто-то может получить записи с голосами своих предков (но это, конечно, если очень повезет). Доступ платный. По запросу по электронной почте лаборатория присылает актуальные расценки. Я им писала, доступ к каким папкам мне нужен (опираясь на реестр) и они подсказали, какой лучше выбрать "тариф", назовем это так. Оплачивала по реквизитам, потом пришла к ним. Фоткать на телефон нельзя, я просто пришла с ноутбуком и выписывала нужные мне моменты. То, что видела я - это, в основном, папки, в которых лежат тетрадки студентов с экспедиций (черновики, чистовики, архивные карточки, читаемость разная, зависит от старательности студента) 😁
Очень много материала по моей местности, но так понимаю, удаленно никак получить нельзя. Они не разрешают сканировать/ делать фото текстов песен? Странно.. Фонотеку было бы очень интересно послушать
Малая доля имеющихся материалов по Пинскому Полесью попала в методички (много опечаток, поэтому поиском по тексту находит меньше). Может кому-то из нас повезет
Не бачыў на сайце «методичек». Там таксама можна шукаць па мясцовасцям?
Не, нельга. Спампаваў усё, што было
пашукайце ў выданнях
🔥Вы чакалі — мы зрабілі: эпізод VANDRA падкаста пра Пінск! 🎙️ Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур ⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Тэма, вакол якой мы размаўляем — гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада, крыху выходзячы за яго межы. Але ўсё адно вяртаемся да пытання даследаванняў горада і што з гэтым рабіць. У эпізодзе будзе і пра пінскае мастацтва, і пра вывезеную бібліятэку манастыра, і пра тапаніміку Пінска, і пра размежаванне пінчукоў і пінчан. 📝 Facebook-старонка Андрэя Калавура 📝 Суполка ў Facebook "Па-першае, я з Пінска" 📝 Архіў Зоф'і Хаментоўскай у Fundacja Archeologia Fotografii 👉 Эпізод падкаста пра этнаграфічную экспедыцыю Луізы Бойд Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🎧 Слухайце эпізод на MAVE,MAVE, Яндэкс,Яндэкс, Spotify,Spotify, Apple PodcastsApple Podcasts і YouTubeYouTube 🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз: BuymeacoffeeBuymeacoffee | Patreon | Patreon | BoostyBoosty | Ko-fiKo-fi | PayPalPayPal
У мрояй вёсцы да гэтага часу такая ж маецца ў працоўным стане. У другой вёсцы такая ж, але уже з прымацаваным з электрарухавіком
#этнаграфія, #Хамянтоўская "Палешукі выплываюць на возера" 1930-ыя (крыніца: fotomuzeum.org)
Читатели более точно описали способ ловли, данной конструкцией. В других местах люди совершенствовали эту конструкцию немного и получалось ловить больше рыбы; для этого верхнюю часть преобразовывали в одну палку , для удобства установки высокую и тогда можно глубже опускать а вместо шеста использовали весло ребром которого ударяли по воде и получался щелчок типа выстрела и тогда рыба убегала пряталась и конец пузырей указывал место ( крупная рыба) и там накрывали и гоняли веслом внутри. Далее процесс как описано читателями
Ваколіцы Парахоньска (Пінскі павет) на фотаздымках 30-х гадоў Сафіі Хамянтоўскай: https://faf.org.pl/galleries/zofia-chometowska/tworczosc/polesie/ Манькавічы: https://fotomuzeum.faf.org.pl/item/2275 Пінск: https://fotomuzeum.faf.org.pl/item/6820
#этнаграфія, #Пінск, #Бойд "Падвоз дроў на рынак у Пінску" фота Луізы Бойд, 1934 г. (крыніца: AGS library)
У Пінску шукалі парэшткі забудовы XIX ст., а знайшлі артэфакты XVII ст. У Пінску на вуліцы Завальнай пры замене цеплавых сетак археолагі знайшлі рэшткі старажытнай пабудовы другой паловы XVII стагоддзя – з печчу і падпечнай ямай, запоўненай фрагментамі посуду і металічнымі вырабамі. Пра гэта паведамляе ТРК «Пінск». Як расказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Сяргей Ліневіч, першапачаткова на Завальнай шукалі рэшткі драўлянай забудовы XIX стагоддзя. Але падчас даследавання археолагі зразумелі, што маюць справу з нашмат старэйшымі прадметамі. Адна з высноваў: Пінск разрастаўся ў напрамку да сучаснага чыгуначнага вакзала. Знаходкі дапамогуць дапісаць гісторыю старажытнага беларускага горада.
Карта из коллекция Станислава Августа – Коллекция № 403 Подробный обзор большей части Пинского повета, а также части Слонимского и части Новгородского воеводства. 1787 год. Powiatu Pińskiego część większa, z częścią Słonimskiego i częścią woiewodztwa Nowogrodzkiego dokładnie opisana http://agadd2.home.net.pl/metrykalia/403/album/96-10/index.html https://agad.gov.pl/inwentarze/403ZbStAug.xml
Карта из коллекция Станислава Августа – Коллекция № 403 Пинский канал и излучины реки Щары от реки Ясельды до города Слонима с окрестностями. 1787 год. Kanał Piński y rzeka Szczara w swoich załamaniach od rzeki Jasiołdy do miasta Słonima z przyległościami opisane http://agadd2.home.net.pl/metrykalia/403/album/96-15/index.html https://agad.gov.pl/inwentarze/403ZbStAug.xml
🍷 Як браты Скірмунты мінскага губернатара віном паілі Бацька знакамітага беларускага і польскага грамадска-палітычнага дзеяча Рамана Аляксандравіча Скірмунта (1868–1939), Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт (1830–1909), быў вядомы не толькі як гаспадарлівы памешчык (уладальнік маёнткаў Моладава, Парэчча і Альбрэхтова на Піншчыне) і прадпрымальнік (трымаў у Парэччы суконную фабрыку і цукроўню), але і як буйны гандляр віном і гарэлкай. Ад сваіх братоў ён атрымаў ва ўласнасць крымскія і італьянскія вінаграднікі і меў вінныя склады і крамы ў розных губернскіх гарадах. Добрым віном браты Аляксандр і Казімір Скірмунты забяспечвалі і «вярхі» губернскай адміністрацыі ў Мінску. Адным з самых заўзятых дэгустатараў і пакупнікоў скірмунтаўскага віна быў сам мінскі губернатар (з 1875 да 1879 гг.) Валерый Іванавіч Чарыкаў (1818–1884), вядомы прагрэсіст і заходнік, з якім Аляксандр Скірмунт падтрымліваў ледзь не сяброўскія стасункі. З яго перапіскі са Скірмунтамі вынікае, што, напрыклад, у 1876 г. Казімір Скірмунт (сасланы падчас паўстання 1863–1864 гг. ва ўнутраныя губерні Цэнтральнай Расіі як палітычна нядобранадзейны) даслаў губернатару ў Мінск бочкі з папулярнымі ў Расіі рэйнскімі вінамі – Іяганісбергер, Гохгеймер і з Крымскім Такаем, а Аляксандр Скірмунт – 24 бутэлькі венгерскага віна (па 1 руб. 25 кап. за бутэльку), якое Чарыкаў раней папіваў у яго маёнтку Парэчча. Падчас рэвізіі Мінскай губерніі Чарыкаў любіў наведацца да Аляксандра Скірмунта ў яго «Ліверпуль на Ясельдзе», добра там паабедаць, пасядзець за келіхам віна, агледзець цукровы завод, пасля чаго ў сваім дарожным журнале-дзённіку з нагоды гэтых гасцінных пасядзелак, задаволены, рэзюмаваў: «всё отлично»«всё отлично». Сын Аляксандра Скірмунта Раман, будучы палітык, у той час меў гадоў восем і, напэўна, быў сведкам гэтых таварыскіх візітаў мінскага губернатара да яго бацькі. Цікава, калі б Раман Скірмунт пакінуў уласныя мемуары, то што б ён там напісаў пра Валерыя Чарыкава, якога нават князі Радзівілы лічылі за гонар гасцінна прыняць у сваім замку? На першай выяве: браты Аляксандр (злева ўверсе) і Казімір (унізе па цэнтры) Скірмунты (крыніцы туттут і туттут), справа – губернатар Валерый Чарыкаў (крыніца – фонд дарэвалюцыйных фатаграфій Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Самарскай вобласці); на астатніх выявах – лісты братоў Скірмунтаў да Чарыкава і яго даверанай асобы за 1876 г. з фамільнага фонду Чарыкавых у Цэнтральным дзяржаўным архіве Самарскай вобласці (набраны тэкст лістоў гл. туттут ці на нашай старонцы ў Facebookна нашай старонцы ў Facebook) #Скирмунт #Чарыков #Минск #Пинскийуезд #Поречье #Альбрехтово #Молодово #помещики #губернаторы #переписка #дневники #источники #архивы #ЦГАСО #LVIA