Родилась и живу в Узлянах. Немного интересуюсь историей самой местности. По родственникам не сильно интересуют Узляны, так как бабушка и дедушка приезжие. Бабушка - Понятовская из Сутина.
История группы
Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия
- Участников
- 460
- Сообщений
- 7 394
- Тем
- 58
- Последний id
- 25103
- Обновлено
- 18 сентября 2026, 17:59
Тема: Пошук продкаў · Страница 61 из 148 · 7394 сообщений
Вітаю! цікавенька! А вы Важнікаў і Куніцкіх дакуль даследавалі? А Хосіны - мабыць Хоціны?
Епимащики чьи? Сегодня в дерево 11 человек внесла, но это боковая ветка
Мая бакавая ветка, Дар'я.
Заўтра еду на Вераб’ёскія і, калі паспею, на Азярыцкія могілкі. Як што трэба, замаўляйце. (Уявіў сабе каб такое напісаць у звычайным чаце)
а мо нехта збіраецца бліжэйшым часам з'ездзіць на могілкі Пратасаўшчыны/Вяркал/Задашчэння?
Здаецца знаходзілі там Быстрыкаў нашых, але калі будуць Грынкевічы, то пафоткайце, калі ласка.
Вітаю, сувязяў ва ўзгаданых вёсках пакуль не ведаю. ДНК-тэсты не рабіў.
Можа маіх сустрэнеш?
Важнікаў і Куніцкіх ведаю пачынаючы з інвентару Дукорскай парафіі 1745 г. Наконт Хосіных- у Караваеве яны пісаліся менавіта праз с, хоць магчыма агульнае паходжанне з дрычынскімі Хоцінымі.
А на 1745 год по Куницким, есть предположение, как долго они жили до этого года? Одна семья или несколько? У меня Куницкие в роду из деревни Янушковичи, Минский повет ВКЛ, но шляхтич, у которого они были дворовыми владел чем-то в Игуменском повете, было в МК отсылка, когда он был восприемник. Фамилия Есьман, владел имением Янушковичи, при РИ Борисовский уезд. А у жены родная сестра прабабушки из Старино вышла замуж за Игнатия Куницкого из Молоднева, ориентировочно на рубеже 19/20 веков. С вами эти Куницкие как-то связаны?
Не соглашусь. Там по Игуменскому уезду. Именно там обнаружилось фото нашей жд станции начала 20 века
Супер, тогда они свой музей не так на сайте подают
Скорее у них идет основной раздел про Червень, но, если смотреть в оба появляется рядом и наш район. Т.е. концентрируются конечно на червене. Но Червень это и был Игумен. Потому все логично и нелогично)
Калі зараз хто наважыцца туды, ў музэй, трэба разумець, што зараз час не спрыяльны для таго, каб музэйным супрацоўнікам раскрываць усе фонды кожнаму. Але гэты час прыйдзе, веру. Мажліва і пры нашым з вамі жыцьці.
Я знаю, что в Осиповичах музей очень способствует любым исследованиям родного края, когда был в Червене, там сотрудники были то же очень отзывчивыми. Хотя, как сегодня сказать не могу
У школьным музеі Іванова ў Азярычыне таксама ёсць успаміны партызанаў. Недзе ў 60-70 -х дзеткі пісалі ветэранам, а яны ў сваіх лістах адказвалі на іх пытанні.
Гэта партызанская брыгада імя Панамарэнкі, яны сышлі (накіраваны былі) потым у бок Беластоку, каля Сяргеевічаў і Рудзенску быў іншы атрад
Гэтыя партызаны скралі каня ў майго дзеда ))) як немцы прыйшлі ў вёску
Якія з гэтых?
Мой дзед
Немцы падыходзілі з боку Вераб’ёўкі. Дзед быў яшчэ непаўналетні, пасадзіў бабу і малодшую сястру і пагнаў у лес, дзе загадзя ў Маркаўшчыне былі выкапаны ямы для схованкі. Прывязаў каня і жарабя. Наранак засталося толькі жарабя. А партызаны якраз побач былі ў той час
Цікава, што ў пашпарце нарадзіўся 26.04, па ваенным білеце 09.08, а на самой справе ў снежні на Піліпаўку
То не нашы😀. Нашы сяргеевіцкія жылі днем ў лагеры ў зямлянках каля возера, а ў лясах там быў партызанскі атрад, а той, дзе дзед быў, яны бліжэй да Рудзенску недзе былі. Трэ спраўдзіць, які атрад
Не запісана ў дзеда за гэта. Але ў нататніку застаўся яго баявы шлях з верасня 1944 да сканчэння вайны.
Піша, як у Польшчы і Нямеччыне былі, то шмат пілі спірту.
Мо хтосьці дзесьці сустрэне дадзеныя пра Сцяпана Крывашчокага з Азярычына. Буду вельмі ўдзячны. Нарадзіўся апасля 1858га. У 1907 нарадзіў сына Трафіма/Трахіма
Куніцкіх у Дукоры ў 1745 годзе адна сям'я. Ў гэты ж час у суседняй Дукарцы 2 сям'і Кунькаў, якія, магчыма, маюць з Куніцкімі агульныя карані. Куніцкія з Маладнева безумоўна маюць адносіны да Дукоры.
Сябры, а ці ёсць у каго Сянькевічы/Каты/Сакавы па Ігуменшчыне?
Яно і зараз ёсьць
зразумела, нiколi не сустракала. я пагляжу па нашай валанцёрскай базе, самой цiкава стала
гэта было распаусюджанае прозвiшча?
Не, даволі рэдкае. У вёсцы на працягу стагоддзя было 2, максімум тры сям’і
Сянькевічы ёсьць у продкаў жонкі, але яны з Наваградска-Слуцкага "паветападзела". Сакавы нешта надта знаёмае, - у Якшыцкай воласьці дакладна ёсьць, - продкі майго аднакурсніка.
Гэта тая галінка Зміцера К.?
Так. Ён не шукае сваіх, я ўзяўся )) трэба ж знайсьці радню
Он мой новый совпаденец на генотеке
Новы? 🤔
Может ему нелеля-месяц
А колькі %?