Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия

История группы

Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия

Участников
460
Сообщений
153
Тем
58
Последний id
25103
Обновлено
18 сентября 2026, 17:59

Тема: Дудзіцкая воласць (Дудзічы, Азярычына, Грэбень, Асака) · Страница 1 из 4 · 153 сообщений

#14539Maksim

Даволі буйныя пункты ў воласці. Часам усплываюць звесткі ў іншых тэмах, трэба каб была асобная.

#16530Maksim

Пара азярыкоў з парафіянамі Мар’інай Горкі і Рудзенска пад кіраўніцтвам пробашча айца Генрыха ў суботу 12 сакавіка зладзілі аднаўленне старых могілак у Грэбені. Было адноўлена сямейнае пахаванне радзіны Кабылінскіх. Выцягнутыя з зямлі і ўсталяваныя належным чынам надмагіллі Себасцяна Кабылінскага (уладальніка Грэбеня) і яго дачкі Анны Лыкавай з Кабылінскіх (наступнай уладальніцы Грэбеня і фундатаркі драўлянай царквы), абодва надмагіллі ставіліся Юзафам Кабылінскім, сынам Себасцьяна і братам Анны, пра што сведчаць надпісы з тыльных бакоў. Урэшце адноўлена і пахаванне самога Юзафа, самы масіўны надгробак, каторы, як і іншыя помнікі, быў перакулены вандаламі. Прыведзеныя да ладу яшчэ некалькі магіл. https://www.facebook.com/share/p/167w23kF6z/

🔥4👍1
#16538ВАШ Інструмент prokatservice.by

не перашкодзіла б і на Азярыцкіх упарадкаваць старыя могілкі

#16541Герман Лойко

Скажите, захоронений с фамилией Гласко поблизости не имеется ли?

#16603Герман Лойко

Новая часть кладбища? Нет, я имею в виду старые захоронения. Дело в том, что менее чем за три месяца до своей кончины Анна Лыкова вместе с Юзефом Кобылинским были восприемниками при крещении сына местного священника Аннинской церкви Франца Гласко и его жены Констанции из Лойко (сестра шацкого священника Николая Лойко). Ранее, в 1839 году они тоже в паре крестили другого сына Гласко. Кроме того, на том же кладбище, после событий 1863 года, точнее говоря 14 июля того года, был похоронен Станислав Геронимов Лойко (брат Констанции).

👍1
ОтветГерман ЛойкоНовая часть кладбища? Нет, я имею в виду старые захоронения. Дело в том, что менее чем за три месяца до своей кончины Анна Лыкова вместе с Юзефом Кобылинским бы…
#16608Maksim

Трэба паглядзець. Побач з Кабылінскімі – дакладна не, усе значныя пахаванні сфатаграфаваны. Але там было пару ў зарасцях невялікіх, трэба будзе яшчэ раз глядзець. Я буду мець на ўвазе вашы звесткі. Забыўся ў працы сфатаграфаваць некалькі...

1
#16609Герман Лойко

В метриках Аннинской церкви, среди восприемников у того же священника Гласко еще фигурирует гребенский помещик, коллежский регистратор Михаил Федорович Лыков. Как я понимаю, это сын Анны.

#16610Maksim

Лыкавых больш не было дакладна.

#16611Герман Лойко

Меня же больше интересуют Гласко и Лойко )))

#16612Maksim

Будзем глядзець. Але там увогуле не вельмі многа старых надмагілляў. Тое, што вакол Кабылінскіх на фота бачныя пліты – гэта часткі нейкай багатай агароджы, якая была так раскідана, што не ясна, як яна мусіць выглядаць.

#16735Герман Лойко

Премного благодарен за ссылку. Мне известно про гнездо Лоек из Ямного хутора. Правда, я пока не могу уверенно отнести отца Франца Онуфриева к дереву - в одно время один Онуфрий был прихожанином Аннапольского костела, другой - Узденского. В любом случае, к семье священника эта ветвь прямого отношения не имеет.

#16752Maksim

А Іван дакладна наш, там усё падыходзіць. Я проста і забыў, што ён Дзям'янавіч запісаны ў картцы

#16757Maksim

Таксама была ачышчана, але пакуль не паднята надмагілле Рамуальда Джарыбы. Яго сын згадваецца ў землеўладальніках у сяле Грэбень на 1889.

#16759Maksim

І Іосіф Багрыцэвіч. Яго сын згадваецца ў 1889 як землеўладальнік у вёсцы Грэбень

#17043Maksim

Кашканская сельская грамада. Минскій листокъ, 1886-06

#17049ВАШ Інструмент prokatservice.by

Відаць, дрэнна сябе паводзіў

#17053Виталий

Скажите, а есть эта газета в открытом доступе? Или только в архиве и нацбиблиотеке.

#17072Maksim

Нататка пра вёску Церабель, Минскій листокъ, 27-1886

😁3
#17115Marina Yurochka

А лекаў не было... і хутчэй за ўсё тыя сялянкі памерлі...

😢2
#19637👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1_8dwbrTiUZzBoD-krQC3g3vWvLGuHFxAVyRALJ7ldHA/edit?gid=1803084146#gid=1803084146 Рэвізкая казка 1795 года. Вёска Азярычына. Дадзеныя запісаны ў адпаведнасьці з арыгіналам на дзвюх мовах: рускай і польскай. Дапоўнена дадзенымі з дадатковага перапісу за 1800-1801 гады. Парадкавы нумар запісу калі пазначаны зялёным колерам, то азначае родных мне па крыві. Жоўтым колерам - для іх знайшлося месца ў маім дрэве. Астатнія чакаюць свайго часу, бо справа па вызначэнні прашчураў і сваякоў працягваецца. У слупку пад назвай "Двор" пазначаны нумар хаты згодна з РК 1795 года. У слупку пад назвай "1811" пазначаны нумар хаты ў 1811 годзе для асоб мужчынскага полу і ў 1816 годзе для асоб жаночага полу. Бо па РК 1811 года жанчын не запісвалі.

🦄2🔥1
#19638👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1rFbALdY-R3UpS--MlLoXmuQ7b-pV8AXf8Wa4NYXuIGQ/edit?gid=22203569#gid=22203569 Рэвізкая казка 1811 года. Вёска Азярычына. Дадзеныя запісаны на беларускай. Не заўжды дакладна супадаюць з рускай. У слупку пад назвай "Двор" пазначаны нумар хаты згодна з РК 1811 года. У астатніх слупках з лічбамі - адпаведны нумар хаты ў РК тых казак.

🔥1🦄1
#19639👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1N87FidQ1o2krPk45U88yVCEULtmHZ9P3hcTv4NSuFO8/edit?gid=1995710797#gid=1995710797 Рэвізкая казка 1816 года. Вёска Азярычына. Дадзеныя запісаны на беларускай. Не заўжды дакладна супадаюць з рускай. У слупку пад назвай "Двор" пазначаны нумар хаты згодна з РК 1816 года. У астатніх слупках з лічбамі - адпаведны нумар хаты ў РК тых казак.

🔥1🦄1
#19640👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1Gmuh-s4DAt1ka7H524jA1haNKo1RJ_csDmmwnNsG3wc/edit?gid=1760627400#gid=1760627400 Рэвізкая казка 1834 года. Вёска Азярычына. Дадзеныя запісаны на беларускай. Не заўжды дакладна супадаюць з рускай. У слупку пад назвай "Двор" пазначаны нумар хаты згодна з РК 1834 года. У астатніх слупках з лічбамі - адпаведны нумар хаты ў РК тых казак.

🔥1🦄1
#19641👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1RyjJX9QQVzsL4m7R3TMWViDnbEy6kxCgOzHcOmqvWug/edit?gid=662018477#gid=662018477 Рэвізкая казка 1850 года. Вёска Азярычына. Дадзеныя запісаны на беларускай. Не заўжды дакладна супадаюць з рускай. У слупку пад назвай "Двор" пазначаны нумар хаты згодна з РК 1850 года. У астатніх слупках з лічбамі - адпаведны нумар хаты ў РК тых казак.

🔥1🦄1
#19642👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/14To-3wCI_PlBU6k1JAcbHPY6ph2OLIiRU7uXwL6agJk/edit?gid=320899633#gid=320899633 Рэвізкая казка 1858 года. Вёска Азярычына. Дадзеныя запісаны на беларускай. Не заўжды дакладна супадаюць з рускай. У слупку пад назвай "Двор" пазначаны нумар хаты згодна з РК 1858 года. Таксама пазначаны нумар хаты ў РК 1850 года. Дзесьці пазначаны дадатковыя дадзеныя з метрычных кніг аб асобах якія адсутнічалі ў РК 1858 года ці з'явіліся на свет паміж 1859-1865 гадамі.

2🔥1🦄1
#19643👻

https://docs.google.com/spreadsheets/d/18AROjjlAbIYThZZlZYP84quHPbGFNIpfhKvxygVHwug/edit?gid=1552428540#gid=1552428540 Шлюбы паміж азярыкамі, а таксама азярычкамі ды мужчынамі з іншых населеных пунктаў. Утрымлівае дадзеныя аб даце падзеі, прозвішчы, імёны і імёны па бацьку як у арыгінале, год РК і нумар двара дзе пражывала асоба, а таксама спасылка на дакумент у сеціве. PS: На гэты час дадзеныя за 1798-1799, 1801-1825, 1827-1865 гады

🔥52🦄1
#19644👻

https://www.geni.com/family-tree/index/6000000205329401915 Спасылка на дрэва, дзе большая частка - азярыкі (жыхары Азярычына, Будзёнаўкі, Вераб'ёўкі, Кухараўкі, Ленінскага ды Таварскіх). На дадзены момант у дрэве 4 580 асоб

🔥41👍1🦄1
Ответ👻https://docs.google.com/spreadsheets/d/18AROjjlAbIYThZZlZYP84quHPbGFNIpfhKvxygVHwug/edit?gid=1552428540#gid=1552428540 Шлюбы паміж азярыкамі, а таксама азярычка…
#19956ВАШ Інструмент prokatservice.by

Дадаў 1841, 1842, 1843, 1844 гады. У 1842 годзе прозвішчы па бацьку "Рыгораў", "Рыгорава" заменены на "Ягораў, -ва". Мо хтось сустракаў такое. У любым выпадку возьмеце да ведама, што такое магчыма. З 1842 па 1844 у метрыках пазначаны асобна сведкі па мужу і па жонцы. Таксама ў дадзеных за 1842 год у шматлікіх запісах пазначаны імёны і імёны па бацьку бацькоў жаніха і нявесты. А вось да 1841га толькі прозвішча і імя жаніха, нявесты і двух сведкаў. Перыядычна ў метрыках трапляецца недакладнае прозвішча ці мужа, ці жонкі. Пазначаў у нататках дакладнае

2
#20012👻

Прывітанне, спадарства! Цікавіць, хто вывучае Вузляны? Менавіта Моўчанаў. Пачатак-сярэдзіна 19 стагоддзя Моўчан Аўлас (Улас, Влас, Авласій) і яго дачка Домна

Ответ👻Прывітанне, спадарства! Цікавіць, хто вывучае Вузляны? Менавіта Моўчанаў. Пачатак-сярэдзіна 19 стагоддзя Моўчан Аўлас (Улас, Влас, Авласій) і яго дачка Домна
#20015Darya

У меня прямые Молчаны, откуда неизвестно, у вас тест есть? Моя праба Молчан Ксения Андреевна, её отец -кузнец, кузню поставил в Новых Уволоках (рядом с Угольцом), у Ксении ещё 2 сестры было

Ответ👻https://docs.google.com/spreadsheets/d/18AROjjlAbIYThZZlZYP84quHPbGFNIpfhKvxygVHwug/edit?gid=1552428540#gid=1552428540 Шлюбы паміж азярыкамі, а таксама азярычка…
#20187ВАШ Інструмент prokatservice.by

Дадаў 1835-1840 гады. Шмат хібаў з прозвішчамі. Аналіз паказаў, што прозвішча магло пісацца па прозвішчу гаспадара хаты на момант шлюбу, а не па бацьку, які памёр раней. Гэта адзін прыклад. У дадзены перыяд шчэ дзейнічала уніяцкая царква. Замест чатырох сведак шлюба запісвалі двух. Але выкарыстоўваць іх дадзеныя для пошуку сувязей паміж імі з пабраўшыміся шлюбам не выпадае. На працягу 1835-1837 гадоў у якасьці сьведкаў раз пораз выступаюць адныя і тыя ж сяляне. Адзін з іх дакладна быў прышлы - Гук Павел Лявонаў, пераведзены з в. Юравічы ў 1822 годзе. Двое сведак, а не чатыры, запісваліся на працягу шчэ двух гадоў і пасля перадачы царквы пад кіраванне праваслаўным святарам. Таксама па 1841 год, уключна, пісаліся толькі імены і прозвішчы дзейных асоб, што робіць скаладанасці пры вызначэнні іх поўных дадзеных.

👍3
ОтветВАШ Інструмент prokatservice.byДадаў 1835-1840 гады. Шмат хібаў з прозвішчамі. Аналіз паказаў, што прозвішча магло пісацца па прозвішчу гаспадара хаты на момант шлюбу, а не па бацьку, які пам…
#20189Yura

Тоже был такой случай. Брак в Дмитровичской униатской церкви, отчество не сходится, в РС записан племянником с правильным отчеством в семье дядьки, т.е. отец к тому моменту умер.

Ответ👻https://docs.google.com/spreadsheets/d/18AROjjlAbIYThZZlZYP84quHPbGFNIpfhKvxygVHwug/edit?gid=1552428540#gid=1552428540 Шлюбы паміж азярыкамі, а таксама азярычка…
#20474ВАШ Інструмент prokatservice.by

Наведаў НГАБ і дадаў дадзеныя за 1829-1834 гады. Дадзеныя запісаны па-польску. Толькі імёны і прозвішчы. Не ўсюды пазначаны населены пункт адкуль маладзёны. Стараўся дадаваць у табліцу ў такім выпадку па прозвішчах. Добра, што да гэтага часу вывучыў свае ). Некалькі разоў у якасьці сведкі быў пазначаны Даніла Скрыпка. Прозвішча не Азярыцкае. Мо хто абазнаны ў гэтым, з якой нагоды ён трапіў у сведкі? Вельмі благія алічбаваныя копіі на кампутарах у НГАБ. Ня йдуць яны ні ў якае параўнанне з фотаздымкамі з FS. Некаторыя прозвішчы і імёны вычытваеш па паўгадзіны. Неяк параўнаў якасьць скана з экрана кампутара НГАБ і той жа дакумент з FS на экране тэлефона. На маленькім тэлефоне чытаецца адразу... Адны нейкія перашкоды. Падавалася б...

ОтветВАШ Інструмент prokatservice.byНаведаў НГАБ і дадаў дадзеныя за 1829-1834 гады. Дадзеныя запісаны па-польску. Толькі імёны і прозвішчы. Не ўсюды пазначаны населены пункт адкуль маладзёны. Ста…
#20479Irina

Наш продак Грынкевіч Дзяніс, пра якога падазраю, што быў з Азярычыны, ажаніўся з Наталляй Скрыпка з Кулікоў Смілавіцкай воласці. Але Данілы сярод блізкіх родзічаў няма. Даволі шмат Скрыпка жыло ў той жа час каля Пярэжыра

#20570ВАШ Інструмент prokatservice.by

Першая частка сельгасперапісу 1925 года па вёсцы Азярычына. Нажаль аналагічнага перапісу за 1926 год па Азярычыну няма і супаставіць немагчыма. На дадзены момант апрацаваў 252 двары ў каторых жылі 1310 жыхароў. З іх 415 мелі адукацыю, 55 выехалі на заробкі. Амаль у кожным доме быў конь. У некаторых дамах - па 2

👍72
#21058ВАШ Інструмент prokatservice.by

Поўны спіс с\г перапісу 1925 г па вёсцы Азярычына, маёнтку Азярычын, пасёлку Чырвоны Бераг, пасёлку Дубраўка, пасёлку Махоўка, пасёлку Дубінкі, вёсцы Шэлягі, вёсцы Баравая Слабада, пасёлкам №1 і №2, пасёлку Чырвоная Ніва, пасёлку Альхова, хутару Александроў і нашым буйным суседзям-парафінянам з вёскі Паляны.

3👍3
#21059ВАШ Інструмент prokatservice.by

Спіс населеных пунктаў па с\г перапісу 1925 г. па Дудзіцкаму і Вузлянскаму с\с. НАРБ Ф30 В2 С1483: 59-73об Узлянский с\с 59-62об Поляны деревня Узлянский 178 двароў, 940 чалавек, з іх 269 граматных і 30 адсутнічала больш за месяц 63-66 Узляны местечко Узлянский 131 двор, 655 чалавек 66 Поляны сад. ог. х. Узлянский 2 двары 8 чалавек 66-66об Поляны пос. Узлянский 8 двароў 18 чалавек 66об Поляны сад.пол. х. Узлянский 1 двор 2 чалавекі 66об Поляны поселок Узлянский 5 двароў 25 чалавек 67 Погулянка деревня Узлянский 18 двароў 109 чалавек 67 Клин урочище Узлянский 4 двары 21 чалавек 67-67об Николино хутор Узлянский 8 двароў 38 чалавек 67об Старина хутор Узлянский 10 двароў 49 чалавек 67об Гребенка хутор Узлянский 3 двары 16 чалавек 68 Галое урочище Узлянский 4 двары 26 чалавек 68 Ленина поселок Узлянский 4 двары 25 чалавек 68-68об Залесье поселок Узлянский 24 двары 68об Подборье поселок Узлянский 11 двароў 45 чалавек 69 Пески деревня Узлянский 18 двароў 105 чалавек 69-69об Пески поселок Узлянский 14 двароў 61 чалавек 69об-70 Шелеги Узлянский 32 двары 70-70об Боровая Слобода деревня Узлянский 19 двароў 70об-71 №2 поселок Узлянский 10 двароў 71 Красная Нива поселок Узлянский 5 двароў 19 чалавек 71 Ольхово поселок Узлянский 7 двароў 45 чалавек 71 №1 поселок Узлянский 8 двароў 38 чалавек 71об Александров хутор Узлянский 3 двары 17 чалавек 72-73 Бирчуки деревня Узлянский 57 двароў 73 Бирчуки поселок Узлянский 4 двары 29 чалавек 73 Едлино поселок Узлянский 2 двары 16 чалавек 90-113об Дудичский с\с 90-90об Гребень село Дудичский 41 двор149 чалавек 90об-91 Гребень деревня Дудичский 13 двароў 91-92 Гребень имение Дудичский 47 двароў 93-94об Осока деревня Дудичский 73 двары 95-96 Баламутовичи деревня Дудичский 65 двароў 97-103об, 105 Озеричина деревня Дудичский 316 двароў 104-104об, 106-106об Бахаровичи деревня Дудичский 91 двор 105 Озеричин имение Дудичский 12 двароў 101, 105об Красный берег поселок Дудичский 105об Маховка поселок Дудичский 4 двары 21 чалавек 105об Дубинки поселок Дудичский 8 двароў 34 чалавекі 107-107об Бельковичи деревня Дудичский 54 двары 107 Подосочье хутор Дудичский 3 двары 15 чалавек 107а Ступка хутор Дудичский 9 двароў 35 чалавек 107а Сосанка хутор Дудичский 2 двары 11 чалавек 108-108об Зелень деревня Дудичский 26 двароў 108об Кардашевские застенок Дудичский 12 двароў 108об Узкое застенок Дудичский 8 двароў 109 Шабуни застенок Дудичский 22 двары 112 чалавек 109-109об Подлядье Баравики застенок Дудичский 15 двароў 105 чалавек 109об Подлядье Бакиловские Дудичский 5 двароў 36 чалавек 109об Подлядье Александровичи Дудичский 4 двары 25 чалавек 110-113об Дудичи село Дудичский 141 двор 113об Культура поселок Дудичский 5 двароў 24 чалавекі 113об Птич поселок Дудичский 5 двароў 23 чалавекі 113об Маховка хутор Дудичский 4 двары 19 чалавек

👍3
#21066Arciom Malinoŭski

Брак Рунцо из села Поляны в Станьково, 1897 год.

👍1
Ответ👻https://docs.google.com/spreadsheets/d/18AROjjlAbIYThZZlZYP84quHPbGFNIpfhKvxygVHwug/edit?gid=1552428540#gid=1552428540 Шлюбы паміж азярыкамі, а таксама азярычка…
#21072ВАШ Інструмент prokatservice.by

Дадаў звесткі за 1825, 1827 і 1828 гады. За 1826 год метрыкі аб шлюбах, памерлых і нарадзіўшыхся знаходзяцца ў НГАБ у асобным фондзе 1655, а не ў 136-ым. Вопіс 1 Справа 6 аркушы 124-128аб. Але ж справу не алічбавалі і зараз паглядзець няма як.

2
Ответ👻https://docs.google.com/spreadsheets/d/18AROjjlAbIYThZZlZYP84quHPbGFNIpfhKvxygVHwug/edit?gid=1552428540#gid=1552428540 Шлюбы паміж азярыкамі, а таксама азярычка…
#21340ВАШ Інструмент prokatservice.by

Дадаў дадзеныя за 1820-1824 гады. З'явіліся цяжкасьці з вызначэннем асоб: прозвішчы ўсё болей залежаць ад гаспадара хаты, а не ад прозвішча бацькі. Адзін Прымака двойчы паспеў стаць Маковічам і Дзянісевічам. Але гэтак жа і дзеўкі мянялі прозвішча. Карацей - працы хапае. З'явіліся новыя прозвішчы мужыкоў, што не жылі ў Азярычыне, а бралі нашых кабет замуж. Нажаль у запісах пазначаецца толькі з якой вёскі нявеста. Мо пазней дзе вылезуць нашы жанчыны, але гэта ўжо зусім іншыя пошукі: Lewkow Ulas, Malazionek Stefan, Bielski Hryhory, Sanicki Ihnat, Sak Jan, Woytko Marcin, Walkewicz Adam...

3
#21341ВАШ Інструмент prokatservice.by

⁉️Сябры, мо хтось вывучае Паляны/Вузляны? Цікавяць дадзеныя ўдавы Якімовіч / Jakimowicz / Якимович Юсты. Прыкладна 1795 гн. Пабралася другім шлюбам 12.01.1819 г. з Дзянісевічам Яўхімам. Адным са сведак быў Савіцкі / Sawicki / Савицкий Ігнат.🔎

1