← Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия

История группы

Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия

Участников
480
Сообщений
272
Тем
58
Последний id
25622
Обновлено
2 ноября 2026, 11:13

Тема: Шацкая воласць / Шацкая волость · Страница 6 из 6 · 272 сообщений

#24046ВАШ Інструмент prokatservice.by

Усіх вітаю! Мо хто вывучаў Хатляны і Таўкачэвічы. Цікавіць прозвішча Працкевіч Антон Сямёнаў 1905 г.н.

🔥1
#24047Juliosia

Працкевічаў бачыла, дзе не памятаю)

#24048Juliosia

Хатлянскай царквы ёсць познія МК у мармонаў

👍1
#24050Marina Yurochka

Працкевічы з Талкачэвічаў у Корсакаў (Aleh Korsakau ў myheritage). Там Павел -Уладзімір Паўлавіч -Ганна Уладзіміраўна.

👍1
#24207Yuri Matusevich

У Падградцы каля Таўкачэвічаў жылі Абражэвічы (Алесь, пазашлюбны сын), якія, меркавана напачатку ХХ ст. пераехалі з Даўгінава - імі цікаўлюся. Якімсьці бокам з імі побач фігуруе і прозвішча Палуша: некаторыя дзеці таго Алеся яго атрымалі, а некаторыя былі Абражэвічамі.

#24507Oleg K

Што гэта быў за будынак, мне невядома. Але ён знаходзіўся не на месцы царквы. Са слоў маёй матулі, падмурак царквы знаходзіўся на ўзвышшы, крыху далей ад скрыжавання, побач з плотам першай хаты. У гэтай хаце пасля вайны жылі выкладчыкі мясцовай школы па прозвішчы Барысавы. На гэтым плане, як я разумею, месцазнаходжанне царквы пазначана больш дакладна:

#24512Antonij

На гэтай мапе існуе ў месцы дзе вы пазначылі нейкі ўзвышак, можа гэта як раз падмуркі праглядваюцца.

👍1
#24514Oleg K

Вельмі падобна на тое.

#24551Antonij

Яшчэ раз дзякуй

ОтветalexІх там мора. І так, глядзіце мармонаў. Ну і я калі знайду, дам сігнал.
#25558ВАШ Інструмент prokatservice.by

Буду ўдзячны. Але пакуль хачу знайсьці канцы адкуль прадзед. Знік у Фінскую і аніякіх дакументаў дзе ён нарадзіўся. Па прозвішчы толькі бачу, што з таго боку. А прабабку браў у Дрычынскім Сетчы. Адтуль і на вайну забралі. Болей у тым Сетчы не сустракалася прозвішча

#25588Yuri Matusevich

Зараз еду праз Шацак

❤3👍1
#25589Yuri Matusevich

Могілкі каля Малінаўкі (Юзафова)

#25591Yuri Matusevich

Шацк. Мост праз раку Шаць.

#25592Yuri Matusevich

Сярэдзіна. Могілкі

👍1
#25596Yuri Matusevich

Могілкі ў Лявонавічах

🕊1