тут дзелімся, а высновы кожны для сябе
История группы
Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия
- Участников
- 460
- Сообщений
- 150
- Тем
- 58
- Последний id
- 25103
- Обновлено
- 18 сентября 2026, 17:59
Тема: Краязнаўства / Local history · Страница 3 из 3 · 150 сообщений
📢 Анлайн-архіў беларускіх фальклорных запісаў! 🎶 Інтэрнэт-старонка Калекцыі фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі ужо дасяжная для ўсіх! 🔊 1800+ гадзін аўдыёзапісаў 📖 100 000+ старонак рукапіснага архіву 🎧 Глядзіце, слухайце, вывучайце на сайце
Уважаемые, на Серафинской горе есть такой могильный камень Ходкевич Антоний. Если двигаться от каплички в сторону выхода, расположен не далеко правее. Если известны его потомки, отзовитесь🙏
CHADKIEWICH
Может кто из историков подскажет о возникновении деревни Болочанка под Пуховичами. Из рассказов родственников известно, это до ПМВ была панская усадьба, вокруг которой селилась прислуга. Как таковой деревни не было. Чья усадьба - не знаю. В годы ПМВ мой дед переехал туда из Польши. Поставил дом. После октябрьских событий усадьбу разорили, растащили и сожгли. Где то около деревни остался фундамент. Позже при организации местного колхоза всех окрестных жителей согнали в деревню. Местное кладбище совсем небольшое. Церкви не было. Но это все разговоры. Может кто то более конкретно рассказать? Спасибо
Это короткая справка об этом НП из книги "Память"...
Спасибо за справку. Это я уже читал ранее. Одно время мой дед был председателем названного колхоза. Это было до ВМВ. Он был вынужден уйти, так как мог попасть под суд, т.к. отдал колхозникам за трудодни заработок продуктами, а не «палочками». В те времена это каралось весьма сурово. Ушел он в лесничество и до смерти работал лесником. Я. Колас приезжал в деревню и после войны неоднократно. Есть у меня фото его с моими дедом и бабушкой. Он хотел даже купить там дом. Но мне хотелось бы узнать что же это было поселение в конце 19 и в начале (до ПМВ) 20 веков.
Вероятно, усадьба была и жилье для дворни. Можно у ребят с проекта индексации ревизок по Минской губернии спросить - встречалось ли такое название у них
Путь посложнее изучать карты и "списки населенных мест Минской губернии". Можно еще по метрическим книгам, если они доступны на фэмили сёрч проследить наличие НП
А как на них выйти?
Вам ссылку только сбросили и удалили) На ВГД в фонде РС в НИАБ спросите
@Demitryi_kr Мо вы дапаможаце?
Лічу, што адказ на пытанне можна знайсці ў выданні Наталлі Ільініч "Талька і наваколле". Яна працуе над гэтым напрамкам. Есць яна і у сетцы facebook.
Есть РС фольварка Болочанка за 1816 год, владелец Незабытовский, 1 семья шляхты Бриткевич. И РС околицы Болочанка за 1811 год, 7 семей, в т.ч. Романовский, Легуцкий
Спасибо всем за помощь! Интересно еще то, что посмотрел карты РККА и нашел, что была просто Болочанка ( в другом месте. По другую сторону дороги на Осиповичи. И была Ново Болочанка ( именно та, которая меня интересует). Той первой сейчас уже нет.
На Дапаможніке дзве Балачанкі.
У 43 годзе, калі маёй прабабцы было 16 год, партызаны прайшлі ўзімку за салам, бо дазналіся, што мая радня мае чым сілкавацца. А за сянямі на кухні на пячы ляжала малодшая сястра маёй прабабкі, можа калі шасці месяцаў ад нараджэння. Партызаны ўваліліся ў хату, пачалі патрабаваць сала, а ў хаце былі толькі мая прапрабабка і дзеці, дый гаспадыня пачала крычаць, каб хату зачынілі, бо дзеці пахварэюць, а абаронцам айчыны было ўсёроўна - з гвалтам забралі нешта і пайшлі. А тое малое дзіця праз пару дзён памерла ад гарачкі. Іншы сюжэт: як партызаны прыйшлі ў вёску і забралі карову нейкую і пагралі яе ў Чэрвеньскі лес, за Свіслач, дзе мелі нейкую сваю базу, дык нейкі мужык з вёскі сеў на веласіпед і паехаў у Дукору да нямецкай камендатуры, немцы тыя выслалі паліцаяў, якія адбілі карову тую і вярнулі гаспадарам. Мая прабабка, калі сядзела на лаўцы і расказвала малым пра вайну, то казала, што бачыла немцаў за тую вайну толькі два разы: калі ў чэрвені 1941 немцы наступалі з Мінск на Бабруйск і праз вёску праехаў нейкі батальён на матацыклах, грузавіках і на некалькіх бронемашынах, а другі раз быў, калі немцы адступалі ў 1943 годзе і прасілі літаральна "яйка-млека" ў тамтэйшых жыхароў і выменьвалі ежу на свае салдацкія рэчы (нажы, лыжкі, рэмні, банкі). Быў яшчэ адзіны эпізод, калі немцы прыйшлі збіраць моладзь на працу ў Германію, а мая прабабка схавалася ў туалеце (звычайная сельская будка ў канцы двара), немцы не знайшлі нікога здольнага да працы ў хаце і пайшлі далей. А па вайне ў тым Чэрвеньскім лесе засеў нейкі антысаветчык! Нейкі дзядзька, ў якога пазабіралі нейкае майно, а ён не хацеў ісці ў калгас. Сядзеў ён там ажно да 1965 года, пакуль там не памёр. Мясцовыя баяліся хадзіць углыб таго лесу, бо той мужык меў нейкую зброю. Яшчэ гісторыя рэлігійная: калі немцы прыйшлі, то паліцаі папярэдзілі, што ў каго не будзе іконы ў хаце, то тых арыштуюць у часе хуткай праверкі. У маёй прапрабабкі былі дзве іконы схаваныя на гарышчы, адну яна заставіла сабе (гэта была дарэвалюцыйная выдрукаваная ілюстрацыя Святога Мікалая, я памятаю гэтую ікону, здаецца яна так і вісіць у хаце), а другую ікону яна аддала сваёй сястры ў Жораўку. І так сталася, што ва ўсіх зьявіліся іконы па хатах і мала каго чапалі. А на ўскрайку калгаснага поля, паміж Свіслаччу і Жораўкай, над схілам, стаяў вялікі каменны крыж. Ён дастаяў недзе да канца 1970-х гадоў, толькі пасля ўжо нейкія піянеры скіну гэты крыж на схіл. Я яго калісьці знайшоў, размясціў на radzima.org, а цяпер, як мне распавядалі гэты крыж стаіць каля царквы ў Жораўцы, а спачатку то была не царква, а калгасная крама, дзе ў дзяцінстве я закупаўся смачным марынагорскім хлебам, пячэннем і цукеркамі. І вёска такая, з якой паходзіць мая радня, - Маставая Пухавіцкага раёну. Яшчэ была гісторыя з Голацка: кажуць, што там жылі вельмі задзірыстыя мужікі, калі вёскі біліся паміж сабою, то голацкія ўсіх білі, карацей - адчайныя галовы. І калі немцы хацелі неяк прызначыць там старасту, то голацкія сказалі, што самі сабе абяруць старшага. Немцы паехалі да Голацка, а тыя выйшлі і надавалі па зубах і немцам, і паліцаям. Аніякіх карных аперацый у адказ не было. А ў Голацку да саміх камуністаў была свая сялянская ўлада. Аб гэтым добра памятаюць у навакольных вёсках.
Пра Голацк думаю казка. Астатняе пра партызан – тыповая гісторыя з рэгіёну. У мяне дзед расказваў пра два такія прыходы партызан з выбіваннем ежы. Двойчы прадзеда выводзілі на расстрэл, то ў выніку даводзілася аддаваць тое сала, а ў хаце заставаліся малыя дзеці без харчоў. Але немцаў бачылі, пару разоў хаваліся ў балотах ад прымусовага вывазу ў Нямеччыну, сястру дзеда маці ледзь не задушула, бо немаўля ў лесе крычала. Ну і карніцкія аперацыі былі, цалкам спалілі вёску і суседнія, за падтрымку партызан, але палілі толькі жылыя дамы без прыбудоў, то заставалася дзе хоць як жыць. Некаторыя ўмельцы разбіралі цалкам хаты перад прыходам немцаў, іх не палілі. Гэта ўсё пра Азярычына і ваколіцы.
Гэта ўсё гісторыя такая. Калі дагэтуль антысавецкіх выступленняў надта не было, ды і потым усе раптам пастанавіліся камсамольцамі. То тады якія прэтэнзіі да партызан? Якім чынам яны мусілі выжываць у лясах? Сутнасць партызанскага руху ў падтрымцы яго насельніцтвам.
У прадеда корову партизаны забрали и дали расписку, что вернут.
Як успамінаць Азярычына і ваколіцы, то і ў нас было падобнае. Прадзед памёр у зімку 41га, старэйшы брат дзедаў пайшоў у партызаны, дома застаўся мой 15ці гадовы дзед з мацерай і двума малодшымі братам і сястрой. Даглядаў за гаспадаркай. Загадзя ў лесе копанкі зрабілі і калі ішлі немцы ў вёску (у Будзёнаўку з боку Вераб’ёўкі) то й дзед усадзіў маці з малодшымі на воз і ў лес. На ранку прачынаецца, а каня, што з ночы да дрэва прывязаў няма. Потым старэйшы брат яго, што з партызан, знайшоў каня за 20 кілометраў у іншым партызанскім атрадзе. Хату немцы спалілі і з прыходам чырвонаармейцаў дзед пайшоў у войска і прайшоў палову Эўропы. Скралі каня, але ўсё выжылі. І другі выпадак, калі прывезлі немцы ў Сетча (што ля Дрычына) адабраныя рэчы ў растраляных і выкінулі пасярод вуліцы. А праз некаторы час сабралі жыхароў Сетча і пагналі пешшу на растрэл у Рудзенск ва ўрочышча, што перад мастом паміж Рудзенскам і Варшаўкай. Як прабабуля здолела па дарозе схавацца ў кустах ужо не даведацца, але вярнулася да дому і выняла з падполля маю бабку 7 год і яе брата з сястрой. А магла і не схавацца...
У моего деда и бабки «партизаны « ночью обвязали копыта у коровы и вывели с хлева.Узнали об этом только после окончания войны
Подскажите, пожалуйста, как проходила мобилизация на территории Пуховичского района в июне 1941 г., уже после начала войны. Те кто попал в действующую армию - это только добровольцы? Или в обязательном порядке тоже успели провести? На личных примерах. Сам приказ смотрела. Интересует как сложилось, с учётом очень быстрой оккупации и эвакуации военкоматов. Хочу сверить некоторые моменты из семейной истории.
Янішэўскія толькі ў Цітве пахаваны, ці ёсць яшчэ дзе-небудзь?
Есть, на кладбище в Блони, сохранились камни надгробные
Гэта вельмі вядомыя здымкі. Усе здымкі Косткі з Вомельны – https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Historical_images_of_Vomie%C4%BAna
Іншыя здымкі Косткі з той экспедыцыі па Меншчыне – https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Expedition_to_Minsk_Governorate_by_Via%C4%8Dasla%C5%AD_Kostka
Обращаюсь с просьбой: возможно, у кого-нибудь имеется фотография старой Лапичской Георгиевской церкви? Именно СТАРОЙ... довоенной... История такова, что в 1944 году церковь сгорела во время артобстрела при наступлении советской армии, поскольку в колокольне засел немецкий пулеметчик, и поэтому по колокольне производили прицельный огонь. Сейчас на том месте построена новая церковь, но даже называется по другому - Петра и Павла... Пожалуйста, поделитесь фотографией🙏
А ў кагосьці ёсьць кніга Шпілеўскі Путешествие по полесью и белорусскому краю?
"28 чэрвеня дывізія нарэшце атрымала сваю першую задачу ў кампаніі. У той час як асноўная частка дывізіі займалася фарсіраваннем рэчкі паміж Цітвай і Дукорай, атрад, які складаўся з матацыклетных, разведвальных, зенітных і інжынерных падраздзяленняў, атрымаў загад праехаць па шашы № 1 і захапіць вёску Старыца. Акрамя таго, войскі Хаўзера павінны былі прыкрываць паўночны фланг танкавай групы падчас наступу ўздоўж галоўнай дарогі, якая вядзе на Мінск і Смаленск. Спачатку штурм Старыцы прайшоў паспяхова, бо атрад СС хутка выцесніў рускіх з вёскі. Аднак неўзабаве прыбылі значна большыя варожыя сілы і акружылі немцаў. Каб выратаваць гэтых людзей ад знішчэння, была сфарміравана калона дапамогі, якая складалася з 3-цяга батальёна палка «Дойчланд» і экіпажу трох самаходна-штурмавых гармат. Яе і накіравалі ў гэты раён. Па дарозе ў Старыцу выратавальная група прарвалася праз рускі блокпост, знішчыўшы адзін танк і прагнаўшы другі. Як толькі калона падтрымкі ўвайшла ў вёску і злучылася з матацыклетным батальёнам, з усходу падышлі яшчэ тры рускія танкі. Без асаблівых высілкаў адзін з экіпажаў САУ падбіў усе тры варожыя машыны. Атрымаўшы нязначныя пашкоджанні ад супрацьтанкавага ўдару, артылерысты СС знішчылі чатыры супрацьтанкавыя гарматы, а затым адышлі, каб атрымаць больш боепрыпасаў. Калі САУ вярнулася, яна знішчыла яшчэ адзін рускі танк, які набліжаўся з паўночнага захаду. Пасля выканання гэтага задання разлік САУ забяспечваў ахову інжынернага атрада, які рамантаваў бліжэйшы мост. Пакуль тры з гэтых адзінак ахоўвалі тэрыторыю, чацвёртая дапамагала 1-му батальёну палка «Нямеччына» ў штурме вескі Сергіёевічы, дзе знаходзіўся мост, які меркавалася захапіць цэлым. Але калі войскі СС дасягнулі гэтага раёна, яны выявілі, што рускія ўжо знішчылі аб'ект. Аднак разліку САУ ўдалося зрабіць 20 стрэлаў праз раку па адступаючай калоне праціўніка, знішчыўшы чатыры танкі. На наступную раніцу немцы выявілі яшчэ восем пашкоджаных і кінутых танкаў на другім баку ракі." Хроніка бою ў Старыцы 3-4.07.1941г. з кнігі даследчыка Мэтсана Грэгары Люіса. https://archive.org/details/ssdasreichhistor0000matt/page/89/mode/1up?q=Starzyca
У выніку таго бою, па ўспамінах сведкаў, амаль уся вёска Старыца згарэла, акрамя 2 дамоў. Загінула каля 149 чырвонаармейцаў і 11 мясцовых жыхароў. Ёсць версія, што ўсіх жыхароў вёскі хацелі спаліць, але генерал Хаўзер гэта не дазволіў. Ну і нарэшце сялянам прыйшлося перасяліцца ў зямлянкі. І значная частка з іх прымкнула потым к партызанам.
Адразу кажу, што акрамя спасылак на ўспаміны сведкаў, не бачыў ніякіх дакументаў з боку савецкіх гісторыкаў аб апісанні гэтага бою.
А дзе Старыца была, ці ёсць? Я толькі капыльскую ведаю. Карту Шуберта нават паглядзела
Аб ёй і гаворка. Старыца ў 15км. ад Капыля на ўсход. 53.23288, 27.26996. Маёнтак Starzyca.
Дзякуй, бо я вырашыла, што яна была недзе паміж Дукорай і Цітвой
Не. Гэта там у раёне Рудзенска фарсіравала рэчку асноўная частка 2-й дэвізіі ваффен СС.
Зараз зразумела
Добры дзень, дзе можна знайсці сканы кнігі Гарады і вёскі Беларусі Том 8. Мінская вобласць. Кн. 5 (Старадарожскі – Чэрвеньскі раёны) ?
Сканы гэтага выданьня - на адным з забароненых беларускімі ўладамі сайтах. Рэкламу яго рабіць, нажаль, не магу. Ды ён і даволі вядомы.
Усё ясна, дзякую