Менавіта збуралі свае паветраныя млыны
История группы
Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия
- Участников
- 460
- Сообщений
- 828
- Тем
- 58
- Последний id
- 25103
- Обновлено
- 18 сентября 2026, 17:59
Тема: Offtopic · Страница 2 из 17 · 828 сообщений
Так, чытаў
А ці не вы ў ФБ размяшчаеце матэрыялы пра Азярычыны і наваколле?
Вывучаю метрыкі па Палянскай царкве. І сутыкнуўся з цікавым фактам: жыў ды быў Піліп Ігнатаў сын Дзянісевіч. Нікога не чапаў. Пайшоў у прыймічы да Якава Лаўрэнава Хурсевіча. Ішоў час і вырашыў Піліп ІГНАТАЎ абрацца шлюбам з прыгажуняй Магдай дачкой Лаўрэна з Рунцоў. Падавалася, што ж тут не так? Ну жыў сабе і хай жыве! Але ж надыйшоў час і дзеткам парадаваць сваіх бацькоў. І тут у метрыках з’яўляецца Піліп МІХАЙЛАЎ Дзянісевіч, што з жоначкай сваёй нарадзілі ў 1859 дачку Маланню. Прыйшлося вярнуцца на паўстагоддзя і шукаць, што за такі Піліп Міхайлаў. І не знайшоў. Няма такога чалавека. А дадзеныя жонкі супадаюць з жонкай Піліпа Ігнатава. Памылка ў напісанні? Магчыма. Але прайшло 2 гадкі і йзноў у Піліпа Міхайлава нараджаецца дзіця... Дэтэктыў...
Не знаю как конкретно в вашем случае, но у меня несколько человек, которых записывали с разными отчествами
Яны могуць
Ёсьць дадзеныя Ігната. А вось Міхася няма. Таму і вяртаўся на паўстагоддзя назад: раптам дзесьці згубіў ))
А вось хто можа растлумачыць? У РС ёсьць звесткі пра народжаных па-за шлюбам, так званыя бенкарты. Усё яны адносяцца да матак. А ў мяне ў родзіча так запісана дачка: Наста, бенкарт дачка Якава
Можа матуля памерла родамі?
Тут справа такая, што бенкартам пажыццёва не пісалі імя па бацьку: ад нараджэння і да сканання. Толькі звесткі пра маці.
Гэта калі бацька не прызнаваў дзіця. А тут можа прызнаў. Варыянты магчымы...
Ці было б діцё бенкартам?
Калі пазашлюбнае-так, ці шлюб несапраўдны
Расейскі паэт Афанасій Фет быў бенкартам. Яго матку, што была абраная шлюбам з прусаком Фётам, выкраў маскоўскі купец Шэншын. Яна была цяжарная на Афанасія ў той час. Рос ён сабе ды й рос. І сказалі купцу , што не зможа ён сваё багацці аставіць сыну, бо ён байструк - бенкарт. І вось Шэншын з сынам ездзіў у Прусію, прасіць сапраўднага бацьку Афанасія каб той прызнаў сына і даў яму сваё прозвішча.
Я ў метрыках пару разоў знаходзіў звесткі як сялянкі, што працавалі пры двары, нараджалі бенкартаў і станавіліся не прыгоннымі, а вольнымі
а у якiх гэта было гадах i як было адлюстравана у метрыках?
Знаходзіў з 1838 па 1858 (метрыкі). Параўноўваў з запісамі ў РС. У метрыках адлюстравана становішча чалавека (пішу менавіта пра тых у каго былі бенкарты): мещанка, солдатка, рекрутка, крепостная, вольная...
Сябры, падкажыце, як у МН дадаць у партнёры чалавека, што ўжо ёсьцека ў дрэве: стрыечную сястру?
Установить связь - выбрать жену
Прабачце, не разумею як зрабіць. Яно прапануе дадаць партнёра і там патрэбна ўвесьці дадзеныя. Я не знайшоў нейкіх спасылак, каб усталяваць сувязь з існуючым у дрэве чалавекам
1. Выбраць чалавека
2. выбраць тып сувязі ды знайсці існуючую персону з дрэва
Вялікі дзякуй! Стаў крыху разумнейшы
А, зразумеў, на слухаўцы гэта нельга зрабіць. Трэба да кампутара ісьці
у браўзере ў web-версіі магчыма зрабіць
🤦♂️ дакладна 😄
что за деревня?
самая нижняя запись справа
Спасибо огромное
Брянщину случайно кто-то исследует?
Знойдзеш тусоўку - дай ведаць. У мяне там Тачыленкі на бяжы Добрушскага раёна і Браншчыны😁
Чат есть
Но как я поняла, там оцифровок нет вообще
По региону
Пічаль
Поляки кстати выложили новые сканы инвентарей из АГАД, поветы Минский и Ошмянский... может кто еще не видел: https://skanoteka.genealodzy.pl/id3111
Гэта стан тых, хто толькі пачаў займацца сваім радаводам: ня ведаюць у які бок бегчы
Я як распачаў на ВГД пытацца, закідалі адказамі прафесійнымі. І нічога не зразумела. Прайшоў год. Узяўся больш заўзята.Перачытваю: а там мой сваяк мне парады даваў ))