Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия

История группы

Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия

Участников
460
Сообщений
527
Тем
58
Последний id
25103
Обновлено
18 сентября 2026, 17:59

Тема: Смиловичская волость · Страница 3 из 11 · 527 сообщений

#15980Виталий

Если ввести в еашем кругу почетные звания то я бы Вам присудил знак "Выдающийся архивист Игуменского уезда" 1 степени!🥇

🏆10👏2
#15981Ihar

Тут проста выпісы з суседніх прыходаў, збіраў "смілавіцкіх" жыхароў.

2😱1
#15985Ihar

гэта стары файл, тут шлюбы за 18 ст. Выпісваў жыхароў Смілавіцкага маёнтка ў іншых прыходах. Спіс прыходаўдзе адшукваў у файле

🔥3😱1
#15986Ihar

Гэта выпісы з МК замастоцкай царквы, тут толькі Дварэц, Забалацце, Лагоўская Слабада і нш. Тое што пасля падзелу маёнтка Смілавічы 1791 адышло да Ашторпа. Чаму збіраў не памятаю

1🔥1
#15987Irina

Вялікі-вялікі дзякуй, Ihar, за вашыя труды!!! Мяркую, што шмат гадоў спатрэбілася, каб гэта ўсё сабраць і ў такім прывабным выглядзе праіндэксаваць. Нізкі паклон!

1
#15988Juliosia

Смілавічы выйгралі джэк-пот😁

💯7😱1
#15989Ihar

тут спасылкі на інвентары Дукорскіх цэркваў і МК за 18 ст. Можа каму згадзіцца

#15990Ihar

Вось і сама справа па арганізацыі Смілавіцкага каталіцкага прыходу

#16008Ihar

Шлюбы 1798-1850. гэта старая індэксацыя (напэўна адна з першых) могуць быць памылкі. Смілавіцкая праваслаўная Успенская царква. да 1851-1865 рукі так і не дайшлі

🔥3
#16009Ihar

тое ж самае, толькі нараджэнні і смерці. Разбіўка ідзе па населеных пунктах. за 1851-1865 не індэксчаваў

🔥2
ОтветIharто еж самае па смілавіцкай уніяцкай Успенскай царкве
#16011Arciom Malinoŭski

Божа, мне нават цяжка ўявiць сабе, колькi часоў праца па гэтых царквах у вас заняла. Там жа шмат старонкаў i часам яе так цяжка чытаць. Нiколi яшчэ ў жыцьцi я здаецца не быў так рады, што мае продкi з Смiлавiчаў 😂

#16012Ihar

Склад Смілавіцкай каталіцкай парафіі ў 1784. Крыніцу зараз не ўзгадаю

🔥3
#16013Ihar

А гэта склад Смілавіцкйа каталіцкай парафіі недзе ў 1857. тут усе населеные пункты, нават корчмы ўзгаданы і колькасць каталікоў. Крыніцы ў доке згадана. Цікава што у гэтай справе ў арыгінале нават націск пазначаны, выдзелены чырвоным

🔥3
#16014Ihar

гэта падзел Смілавіцкай акругі 1759 года паміж 2-мя уніяцкімі прыходамі -Успенскім і Юрьеўскім. Узята з судовай справы (нумар ў файле). Як раз два Смілавіцкіх пароха спрачаліся паміж сабой за прыхаджан)

🔥2
#16015Ihar

А гэта падзел 1766, справа ў доке. Спіс гаспадароў Юрьўскай царквы з гэтай справы выкладваў вышэй

🔥2
#16016Ihar

Гэта спіс населеных пунктаў якія адносіліся да Смілавіцкай Успенскай праваслаўнай царквы недзе ў 1857 (на той момант адзінай) з той жа справы што і спіс катліцкага прыходу. Для нагляднасці былі ўнесены акрамя праваслаўных і колькасць каталікоў. Тут бачны прыкладныя суадносіны адных да другіх у канцы 1850-х

🔥3
#16017Ihar

Спіс абкладзеных нейкім асабістым падаткам ужо ў першыя гады савецкай улады. Тут усе каго абклалі тады хт ожыў на тэрыторыі Смілавіцкай воласці. Справа з Мінскага абласнога архіву

🔥3
#16018Ihar

гэта населенныя пункты Смілавіцкай воласці пач. 20 ст. з даведніка Ермаловіча

🔥1
#16019Ihar

Тое ж самае толькі пазнейшыя гады. З нейкага даведніка па БССр здаецца (дакладна не скажу)

#16020Ihar

Індэксацыя РК 1795 Смілавіцкіх татар, з розных спраў (нумары спраў у доке)

#16021Ihar

тое ж толькі РК 1811

#16022Ihar

тое ж толькі РК 1816

#16023Ihar

Гэта спіс на 100+ рамеснікаў якія жылі ў Смілавічах і суседніх маёнтках згодна РК 1795. Цікава было хто з мясцовых займаўся рамяство а не земляробствам

🔥2
#16024Ihar

а гэта карчмары і шынкары згодна рК 1795 ў наваколлях Смілавіч

🔥1
#16025Ihar

Спіс шляхты якая згадвалася ў Смілавіцкіх уніяцкіх МК ў 18 ст. (верагодна не поўны, даўно складаў)

#16026Ihar

гэта два спіса па спісу гаспадароў Смілавіцкай воласці 1916 годзе. у у у адным пералічаны і вёскі і падворна прозвішчы (без ініцыялаў), перапісваў не ўсе вескі (часу не хапіла). А ў другім файле тыя прозвішчы якія выпісваў з ініцыяламі — Лухверчыкі, Шыдлоўскія, Калашонкі, Патпчыкі, Кулашчыкі ... акрамя саміх Смілавіч

3
#16029Arciom Malinoŭski

Так, дзякую яшчэ раз! Знайшоў нават памылку, якая ў мяне была i таксама, шмат новых прозьвiшчаў ужо ў знаёмых мне продкаў. Па таблiцах значна лягчэй убачыць, як яны зьмянялi прозьвiшчы, а як я заўважыў у гэтым раёне так рабiлi амаль усе! (а РС 1795 па Лядах увогуле нешта дзiўнае, там амаль у кожным двары памылкi). У мяне, атрымалася так, што ў кожнай галiне па два й нават тры прозьвiшча ў адной сям'i.

👍3
ОтветArciom MalinoŭskiТак, дзякую яшчэ раз! Знайшоў нават памылку, якая ў мяне была i таксама, шмат новых прозьвiшчаў ужо ў знаёмых мне продкаў. Па таблiцах значна лягчэй убачыць, як…
#16030Ihar

Так, з прозвішчамі там хапае дзіўнага, у РК ёсць недахопы, пры параўнанні з МК адразу бачны, але не тое каб у многіх гэта памылкі. Я ў свой час аналізаваў многія сем'і каб зразумець хто ёсць хто.

#16031Ihar

Дарэчы, наконт РК, лепш 1795 па польскай часцы параўноўваць. І паколькі ў мармонаў выкладзены некалькі версіяў РК 1795 і іх добра параўнаць) там няшмат але ёсць адрозненні. Асабліва ў імях па бацьку, часта пры перакладзе на рускую пісалі трошкі інакш імёны, і нават недзе прозвішча

💯3👍2
#16032Ihar

Многія сем'і ўвогуле мелі па некалькі 'прозвішчаў'. У МК 18 ст. гэта добра бачна

#16033Irina

Добавлю свою выборку по делам о сожительстве/изнасилованиях. Это далеко не полный список подобных дел уезда.

ОтветIharДарэчы, наконт РК, лепш 1795 па польскай часцы параўноўваць. І паколькі ў мармонаў выкладзены некалькі версіяў РК 1795 і іх добра параўнаць) там няшмат але ёсць…
#16035Arciom Malinoŭski

Вось я ня ведаю чаму, а менавіта па Лядах шмат чаго не супадае з МК, амаль усе прозівшча іншыя (мае Дарахвейчыкі там Жылка), то імёны, то ўвогуле дзеці ня тых бацькоў запісаны, таму трэба вельмі акуратным з імі быць 🫡

ОтветIharНапішыце хто ў вас я пасля пагляджу
#16038Arciom Malinoŭski

Та я праз МК, здаецца, ўсё знайшоў і супаставіў. Тым жылі мае Дарахвейчыкі й Латушка (яны таксама то Латушка, то Табаліны). Вось ня ведаю пакуль толькі што было з гэтымі Дарахвейчыкамі пасьля. У меня ўвогуле сувязь з гэтымі месцамі праз Варвару Марцінаву Дарафейчык, у якой быў шлюб з маім прапра ў Дукоре. Але я толькі адзін запіс пра гэтага Марціна ўвогуле знайшоў, там у 1863 годзе здаецца, яго жонка Марыя Іосіфава хрысьціла нейкага дзіцянёнка. Але нават ня ведаю, калі ён нарадзіўся й калі ў ніх шлюб быў. Ніяк не магу знайсьці.

#16039Irina

Прапаную сабраць усе вядомыя звесткі пра такія змены прозвішчаў/ адгалінаванні. Пачну (па-руску, каб не сказіць яшчэ раз прозвішчы) Волчок - также упоминались как Козырь. Лизурчик - также как Ермольчик, Лизура, и даже Крук. Муковозчик как Пилецкий. Шидловские в некоторых ветках упоминаются как Шилин, Гутник. Кашутчик как Волчок и Корзун. Есть подозрение, что Кузнецовы также упоминались как Юдо.

#16040Marina Yurochka

То мае не са Смілавіцкай, але ж побач. Трансфармацыя з Юркаўцоў у Юркевіч.

ОтветIrinaПрапаную сабраць усе вядомыя звесткі пра такія змены прозвішчаў/ адгалінаванні. Пачну (па-руску, каб не сказіць яшчэ раз прозвішчы) Волчок - также упоминались к…
#16042Arciom Malinoŭski

Там амаль усе такiя, з маix: Хвесько -> Щирец (Л. Слобода) Табала, Щотка, Жылка, Арахвейчик -> Дорофейчик (Ляды) Аксенчик -> Нежевец (Журавковичи) Расолькi з Слабады таксама ў iнвентары 1745 неяк iнакш запiсаны

👍1
#16043Arciom Malinoŭski

Дарэчы, у Лядах ёсьць нейкая "родственница Филина Пужинова", здаецца, яна можа быць па Ганне, шлюб з якой я шукаю, але я нiколi не бачыў гэтае прозьвiшча тут. Мабыць вы ведаеце, дзе жылi гэтыя Пужыны (Пузыны?)

ОтветArciom MalinoŭskiТам амаль усе такiя, з маix: Хвесько -> Щирец (Л. Слобода) Табала, Щотка, Жылка, Арахвейчик -> Дорофейчик (Ляды) Аксенчик -> Нежевец (Журавковичи) Расолькi з Сл…
#16044Ihar

На сам рэч ў большасці тыя прозвішчы якія ад імён ці мянушак гэта новаўтвораныя, але яны магл ііснаваць усяго адно-два пакаленні і знікаць, а маглі ў выніку стаць асобным галінам прозвішчамі. А вось такія прозвічша як Крук, Табала, Жылка, Нежавец, Мазанік, Моўчан і г.д. маюць больш старажытныя карані. Тут не заўсёды разумееш іх значэнне. Дарэчы ў гэтым маёнтку ў самым канцы 17 станоддзя недзе ў зімку 1696-1697 было асаджана 40 казакоў з Украіны, з людзей Сямёна Палія. Можа некаторыя варыянты трэба шукаць там.

3
ОтветArciom MalinoŭskiДарэчы, у Лядах ёсьць нейкая "родственница Филина Пужинова", здаецца, яна можа быць па Ганне, шлюб з якой я шукаю, але я нiколi не бачыў гэтае прозьвiшча тут. М…
#16045Ihar

ня ведаю, або я не правільна запісаў (даўно было). або гэта так прозвішча Пыж - Пыжова запісана. Такое сустракалася з боку ці то Турца ці некуль адтуль

ОтветIharНа сам рэч ў большасці тыя прозвішчы якія ад імён ці мянушак гэта новаўтвораныя, але яны магл ііснаваць усяго адно-два пакаленні і знікаць, а маглі ў выніку ста…
#16046Arciom Malinoŭski

Здаецца так, бо нават па МК бачна як зьяўляюцца гэтыя Арахвейчыкi, але цiкава, што па продках там нiякога Дарахвея я не знайшоў :) Чаму яны так пачалi звацца ня ведаю. Мабыць прозьвiшча было з больш даўнiх часоў, а выкарыстоўваць яго пачалi пазьнейшы. Але потым да 1860-ых яны ўжо былi "Дорофейчики"

#16047Ihar

Наколькі я зразумеў працэс ўтварэння новых прозвішчаўад імен ці мянушак ішло не ад бацькі да сына ад дзядоў. Напрыклад у шасціснопах адна з галін Лухверчыкаў раней запісвалася Лухвічамі, адзін з іх насіў прозвішча Калоша, і вось яго унукі ўжо былі часта запісаны як Калошчыкі. Яшчэ аднаго прадстаўніка Лухверчыкаў, з першых пакаленняў, звалі Патапам, а вось яго унукі упершыню пачалі пісацца як Патапчыкі, спачатку ў перамешку з старым прозвішчам а пасля канчаткова ўзялі прозвішча Патапчык. Аналагічна галіна Моўчанаў ў Лядах узяла прозвішча Парфенчык (па дзеду), здаецца адна з галіна Табалаў — Семчыкамі — ад дзеда Сямёна. Цітовы ад дзеда Ціта, розвішча ўжо не памятаю, трэба ўдакладніць. Карацей, вашага Арахвея - Дарафея трэба шукаць праз пакалення ад першай асбоы якая так стала пісацца

4
#16048Ihar

Індэксацыя РК 1795, рабіў год назад недзе, выкарыстоўваў РКз двух спраў 39 і 45. На гэты раз карыстаўся польскімі варыянтамі. Калі была розніц аў напісанні адзначаў у дужках. Да астатніх "вёсак" пакуль рукі не дайшлі

ОтветArciom MalinoŭskiЗдаецца так, бо нават па МК бачна як зьяўляюцца гэтыя Арахвейчыкi, але цiкава, што па продках там нiякога Дарахвея я не знайшоў :) Чаму яны так пачалi звацца ня…
#16053Ihar

Дарэчы прозвішча Арахвей хутчэй за ўсё ад Ярафея (Яраша) пайшло. Паколькі ф пісалася як хв — то будзе Ярахвей нц і ўтвораныя ад яго Арахвей і г.д.

#16054Ihar

так шт омагчма Яраша ці Ярахвея Жылку трэба шукаць

1
#16055Arciom Malinoŭski

Дзякую! Трэба будзе пашукаць. Спачатку бы з iмi разабрацца ў 19 стагодзьдзi, а то пакуль у мяне няма нараджэньня Марцiна, то гэта такое. А ў 19 стагодзьдзi нават больш складана шукаць, чым у 18-ам. Некаторыя з ix яшчэ й у 1840-1860-ых пад рознымi прозьвiшчамi. Вельмі складаная ў іх сям'я там была 😵‍💫

#16056Arciom Malinoŭski

Я ў вогуле спачатку зачапiўся за вось гэты шлюбны вобыск, дзе яна "Варвара Мартинова Дорофейчик", а зараз думаю, а можа, яна зусiм не з Лядаў, але гэта найблiжэйшая з вёсак з такiм прозьвiшчам да Дукоры. Але чаму яна прыпiсана да Дукорскай царквы...

ОтветArciom MalinoŭskiЯ ў вогуле спачатку зачапiўся за вось гэты шлюбны вобыск, дзе яна "Варвара Мартинова Дорофейчик", а зараз думаю, а можа, яна зусiм не з Лядаў, але гэта найблiжэ…
#16058Ihar

а як вы Марціна звязалі з сям'ёй Ануфрыя Дарафейчыка? Варвара нарадзілася да 1870 (не ўбачыў яе ўзрост), яе бацька напэўна нарадзіўся ў 1840-х. У інвентары 1844 яго яшчэ няма. У МК да 1850 нібы таксама. Дакладна вядома яго імя па бацьку?

#16059Arciom Malinoŭski

Варвара 1868-ага па запiсу. У Лядах быў Марцiн, але стары й памер да яе. З магчымых бацькоў там заставаўся толькi Ян i яшчэ адзiн Стэфан пасынак старога Марцiна, але яго кроўны бацька -- Ганчарык, таму часам ён то Ганчары, то Дарафейчык.