Я Шацкую і Цытвянскую гляджу, Сяргеевічы блукалі паміж імі
История группы
Пухаўшчына / Пуховщина / Puchaŭščyna / Ігуменскі павет / Ihumen / Игуменский уезд Генеалёгія/Генеалогия
- Участников
- 460
- Сообщений
- 148
- Тем
- 58
- Последний id
- 25103
- Обновлено
- 18 сентября 2026, 17:59
Тема: ГАМН - Архіў Мінскай вобласці / gamn.by · Страница 3 из 3 · 148 сообщений
Але такія справы цікавыя
о, у Таўкачэвічах Дашкевічы вырадзіліся... 1 застаўся
калі раптам сустрэнеце Пратасаўшчыну, Багданоўшчыну, Катову Ляду, Лучкі — падкажыце, калі ласка, старонкі, я б таксама замовіла 🙏🏻
Покуль так:
Потым паспрабую набраць нармалева
Скажыце калі ласка, а па Смілавіцкай воласці такое ёсць?
Ёсць, нават уверсе ліст паглядзіце з назвай домаўладальнікаў. Цалкам гэтыя справы па Ігуменскаму ўезду, таму і Смілавіцкая ў іх "сядзіць"
Там прозвішча адвольна выпісаны, калі знаемыя трапляліся прозвішчы
Я так разумею там Смілавіцкая не цалкам, а толькі фрагментарна? Ёсць мястэчка Смілавічы, а на вакольныя вёскі вам не сустракаліся? Карзуны ці Шасціснопы напрыклад
Убачыў што вы пару Лухверчыкаў зачапілі у саміх Смілавічах. Я іх збіраю як раз. Дзякуй!
Паглядзіце, што ўваходзіла ў Ігуменскі ўезд у 1919-1922 гадах. Я ж не ўсе воласці праглядала
Смілавіцкая воласць уваходзіла, проста цікава як там прадстаўлена яна. У гэтых справах, на прыкладзе вашых, усё вёскі ідуць ці толькі фрагментарна?
Я свае Сяргеевічы покуль увогуле не знайшла
Я магу выказаць здагадку, што яшчэ пад палякамі былі ў 1919, але потым 😕.
Ну там не доўга та і былі па сутнасці. Тут напэўна нешта іншае, з улікам што як я разумею перапіс некалькі год цягнуўся. Можна канешне па мапе паглядзець і адзначаць якія вёскі ёсць і ў якой паслядоўнасці ідуць у спісах. Ці ёсць сістэма, ці так, хаатычна, проста ўносілі ад балды
Як архівісты зкамплектавалі, так і ідуць
Толькі зараз зразумела, што не ў тую ветку адправіла 😆 гэта ж не НАРБ, а Мінскі абласны.
перамяшчу 😂
Падкажыце,калі ласка,гэта фонд 301 ці другі па Пагарэльскай воласці?Дзякую.
Ігуменскі ў 301 сядзіць
А по Погорельской волости, может быть, списки тоже есть?
Па Ігуменскаму за 1918-1925 гады ёсць у архівах наступныя звесткі:
Хочу запісацца ў ГАМН. Якія зараз тэрміны паміж запісам і навеваннем? І наогул парадак? Тэлефануешь, запісваешься каб запісацца (як і у НГАБ)? Потым замаўляешь справы і зноў запісваешся? Праз колькі можна трапіць с першага тэлефанавання на прагляд?
В первый день оформитесь и поработаете с описями. На второй - уже дела выдадут.
Если знаете номера дел и описей, то можете их заказать на день первого посещения (только заказывайте за несколько дней, чтобы успели подготовить). Очень удобно, что можно записаться сразу на несколько дат (я поясняла, что ограничена во времени, и меня записывали на два четверга. Это было около полугода назад).
Калі іншагародні, то могуць запісаць на цэлы дзень. Калі мінчанін: да абеду, ці пасля. Справы трэба замаўляць за 3 працоўных дня. Запіс больш чым 3 працоўных, таму можаце запісвацца і потым праз паштовую скрыню замовіць справы. Білет чытача рабіць не трэба, толькі анкету і заяву па месцы. На цэлы дзень запісы радзей, таму запісвайцеся на любую з палоў. Супрацоўнікі, падаецца, лепшыя за ўсе архівы дзе я бываў
Запісалася на 18 жніўня толькі )) трохі хутчэй чым у нгаб, але.. ))
цікавы фонд! пасямейныя спісы ёсць
Я ж ўсё Сяргеевічы шукаю... Покуль ні яны, ні Прыстань не трапіліся
То гэта фактычна падаруначак ад мяне тым, хто па Должы і Пагарэльскай воласці шукае
Можа хто сваіх знойдзе, бо не змагла прайсці побач. Такія красамоўныя сведчанні часу.
а дзе андайн можна глянуць спiс спраў гэтага фонда? нешта на старонцы не знаходжу https://www.gamn.by/ru/fondy.html
Дзякуй вялікі за Пагарэльскую воласць,Марына.💐
Марина, а Должанскую волость до конца можно?
Просто закажите сканы недостающих страниц. Я это делала за свои денежки, пенсионерские. Мой интерес- Сергеевичи...
Марына, дзякуй вялікі! а пасяленныя спісы (фота 5), дзе Пратасаўшчына, гэта каторая справа?
А там паслядоўна напісана
Аааа, яны пераблыталіся
А вось і не памятаю, падаецца, што я выпісала ўсе назвы, але ж усё магчыма😕