Уезды Беларуси (Генеалогия Беларуси)

История группы

Уезды Беларуси (Генеалогия Беларуси)

Участников
4 030
Сообщений
12 043
Тем
15
Последний id
175786
Обновлено
7 сентября 2026, 07:46

Тема: Оффтоп / Другие темы · Страница 237 из 241 · 12043 сообщений

#172176Гарик

МАЙСК - любы сэрцу пасёлак, Да ўскрайку лесу прытуліўся ён- Сярод асін, дубоў альхі і ёлак Тут з бярозай шэпчацца клён. Вабяць, чаруюць абшары, ЯКІ ЦУДОЎНЫ КРАЙ ! Я вярнуцца заўсёды марыў У гэты казачны рай. З сябрамі аднойчы сустрэцца, Усіх шчыра абняць, Пяшчотай іхняй сагрэцца, Песні душэўна спяваць. Надыхацца смачным паветрам, Зачэрпаць з крыніцы вады... Як бусел з папутным ветрам Заўсёды лячу сюды. Відэа : Сяргеенка Ірына Аляксандраўна, Лубенікі-Гомель, дарэчы , мая траюрадная ўнучка, ганаруся ! Аляксандр Цярэшчанка https://ok.ru/video/7163812252230

1👍1
#172241Гарик

Ураджэнцам Рагазіна ! Калісьці была тут цагельня, А тут, груша-дзічка расла... У гэтых месцах цяпер густы ельнік І ніякіх прыкметаў сяла. Вёска памерла, а людзі ?- Памяць пра іх будзе жыць, Сэрцы нашчадкаў яе не астудзяць, Каранямі сваімі трэба нам даражыць... Паставім Крыж Паклонны- Калісьці тут быў Рагазін, А побач рабіны, бярозы і клёны - Жывы помнік для гэтых мясцін. Паміж Рудняй Жураўлёвай і Міхнаўкай была адзіная дарога, абапал якой балота, а на ўзвышшы невялікі змешаны лес. Вось тут і была вёска Рагазін, перад вайной 22 хаты, 150 жыхароў... Хаты і 2 чалавекі былі спаленыя карнікамі у чэрвені 1943 года... Пасля вайны - з дзесятак дамоў абапал дарогі, дзе жылі руплівыя Цвілі, Шубянкі... Іх дзеці вучыліся ў Лубяніцкай СШ. Мой аднакласнік Валодзя Шубянок(Сцяпанаў), недзе ў Рэчыцы, Коля Цвіль, на год старэйшы, жыў у Гомелі, шкада памёр, але аставіў нашчадкаў. Яго сястра Марыя Цвіль(Крамская)- у Крыму. Памятаю крыху і братоў Яшку і Хартона Цвіляў... Апошнія жыхары пакінулі вёску ў 1974 годзе . РАГАЗІНЦЫ

😢1
#172438Гарик

Всё ЦКД. ЦКД не белорусская абревиатура

#172440Гарик

Цифровые Копии Документов. Как везде )

#172442Marina

Вряд ли. Не встречала такой аббревиатуры в российских архивах

#172457Гарик

У прасторы бясконцага сусвету Падворкі роднага сяла, Сюды мяне чароўным летам Зноў сцяжынка прывяла... З ліпкай сіратою абдымуся І сэрца моцна так заб'ецца, Дзівосным краем ганаруся, Малой радзімай ён завецца. Цягу цудатворнай сілы Усё мацней адчуваю я, Бацькоўскі кут, родны, мілы, Каранёў маіх - свяшчэнная зямля... УВАГА ! Дапаўненне да праграмы : конкурс у выкананні застольных песень сярод харавых калектываў з Каманова, Лубенікоў, Рудні, Майска і Рагазіна . ДА СУСТРЭЧЫ Ў РУДНІ ЖУРАЎЛЁВАЙ ! На фота аўтар Аляксандр Цярэшчанка

👍6
#172502Гарик

Аб расшыфроўцы дзіўнага надпіса на камені. Прыведзены спасылкі. Падаецца, што не фейк

#172503Гарик

Да сёння маім любімым прыкладам крэатыўнай расшыфроўкі было паведамленне з Нібіру https://m.youtube.com/watch?v=RirqnBUQTEU

😁7🤣2
ОтветГарикАб расшыфроўцы дзіўнага надпіса на камені. Прыведзены спасылкі. Падаецца, што не фейк
#172523Wiktor

Мне кажется, что это просто анекдот. Даже я, человек знающий только буквы иврита и умеющий иногда их с трудом прочитать, и то сразу увидел, что надпись сделана на иврите и перевернута. Но кто знает ... )))

#172524Paul Andreas Freiherr von Nachtigall ⚜️⚔️🛠️🧲⚗️🔎

Иврит или идиш???

#172525Wiktor

Иврит

#172526Wiktor

Ну ладно, в иврите есть огласовки. Тут их нет, но все равно иврит

#172529Гарик

Агласоўкі ставяць толькі ў дзіцячых кніжках

👍1
#172535Гарик

Яна ішла да поспеху. Думаю, нехта проста не змог прайсці міма і падкінуў ёй гэты каменьчык. Адкуль мацэвы на Ловаці?

ОтветWiktorМне кажется, что это просто анекдот. Даже я, человек знающий только буквы иврита и умеющий иногда их с трудом прочитать, и то сразу увидел, что надпись сделана…
#172536Paul Andreas Freiherr von Nachtigall ⚜️⚔️🛠️🧲⚗️🔎

Положим, у печально знаменитого огородника Егорки Классена, который "прочитал" этрусскую письменность по-русски (и развел аналогичную бредоконцепцию), нашлось немало последователей...

#172546Гарик

Не ўбачу ўжо я тых закатаў, Усходу сонца летам на зары, У краі гэтым, дабрынёй багатым, Дзяцінства дзіўнага пары. Ах, як пахла ў садзе мята, А як звонка гучалі птушак галасы І ніва шчодра на хлеб была багатая, Хілілася нізка каласы... А на ІЛЛЮ, а на ІЛЛЮ, Я медавухі сябрам наллю, За здароўе шчырых землякоў, За нашу вёску, за КАМАНОЎ !

#172547Гарик

Зварот старэйшага ўраджэнца в. Каманоў да сваіх землякоў - каманоўцаў (арфаграфія захоўваецца) : Дарагія мае людзі. Я очень люблю жызнь, патаму так доўга і пражыў на белым свеце. Мне 99 гадоў і 5 месяцаў .Усяго пабачыў, добрага і паганага. Не дай Бог вам у вашай жызні гора, а ета хвароба і вайна...Цяпер жа вам толькі радавацца. Очэнь хацеў папасці ў Рудню, перад Іллёю , толькі вось возраст , баюся, а калі ў дарозе ці на празнік... Спорчу тагда вам гулянне. Калхоз імяні Чкалава - ета адна сям'я з жыцялей Каманова, Рудні, Лубенікоў, Майскага і Рагазіна. Жылі і работалі адною талакою. У етым гаду калі б не Чарнобыль калхоз спраўляў бы 75 гадоў з дня аб'ядзінення з саседнімі калхозамі . Многія парадніліся. Коля ляснікоў з Рудні узяў маю Машу, Сашка Колячкаў жаніўся на Нічыпорыкавй унучцы з Лубянікоў, Саша Міцяў узяў Лявонаву дзеўку, Валік Івана Ігнатавага плямяннік панравіўся дачцэ Марусі брыгадзіркі з Рудні . І шчэ багата хто ... Настаяшчае ядзіненне народу. Землякі, завуць на празнік, нада ехаць, грэх будзе не паехаць.Не цурайцяся адзін аднаго, дружыце . Дай бог здароўя тым людзям, хто ета ўсё прыдумляе Паздараўляю вас з Іллёю, пражыць столькі, как і я, без хваробы, без вайны і без таго чорта каранавіруса . Палажыце цвяты на гранітныя пліты ў Рудні, там жа е фаміліі і Каманоўцаў. Запаліце свечачку ў Капліцы. Ваш зямляк Аркадзя Трафімавіч Купрэенка, жыцяль Гомеля .

8👍1
#172548A.

Сегодня про рабство в ВКЛ. Рекомендую, эту лично нарытую мною в архиве чудовищную историю. Она — крутая. Итак, в документе земского суда Гродно от 31 июля 1539 (то есть дело было ровно 487 лет назад) мы читаем о жалобе Васицы Ивановой на Романа Кудаевича, который держал в неволе дочку Васицы — Маланку. Васица, по её словам, заложила дочь Кудаевичу за «полукопу», то есть 30 грошей. Небольшой материнский бизнес, с кем не бывает. Но Кудаевич заявлял, что Маланка была не в залоге, а куплена. «Правда, что она мне ту свою дочку не дала в залог, а продала в холопство, за копу грошей, а не за пол копы, как она говорит» — заявил Роман. И в доказательство своих слов показал купчую. Да, ребята, у Кудаевича был даже «чек» на покупку. Всё как в XXI веке. То есть это как если бы вы шли в Евроопт и покупали себе хлебушка… и 50 кг. девки.:) Был у Ромы и свидетель — Гришка Митькович, который показал: «При том был, как Роман ту девку купил». Судья Требский, который, я надеюсь, немного офигел, постановил следующее: «Я, выслушав жалобы и спор сторон, и видя неверную речь, которая противна праву Божию, как и христианскому, сказал купчий лист забрать, а пану Роману велел деньги свои, копу грошей, взять. А ту девку из неволи незаконной вызволить, ибо это недостойная вещь, когда мать дочь, или отец сына в неволю вечную продаёт» Интересно, что подобные приторговывания детьми попадаются и в других материалах. Поэтому, когда вы вспоминаете свою «неволю» в каком-нибудь офисе, помните, что у ваших предков, таких как несчастная Маланка, неволя была несколько более осязаемой. Тэкст ад Яўгена Аснарэўскага

5😢2👀21
#172550Jury Pleskačeŭski

Вельмі мутна гучыць, і сума ўсяго ў 30 грошай на 1539 год І нават капа - мала Выглядае як нацягнутая да скандала справа з утрыманьнем закладніка па нейкіх маёмасных справах, што было тыповай практыкай У ВКЛ не было нявольніцтва ў сучасным поп-культурным мысьлененьні, селянін - гэта хутчэй дадатак да зямлі, а не асобная маёмасьць

👍3💯1
ОтветJury PleskačeŭskiВельмі мутна гучыць, і сума ўсяго ў 30 грошай на 1539 год І нават капа - мала Выглядае як нацягнутая да скандала справа з утрыманьнем закладніка па нейкіх маёма…
#172551Ihar

На 1539 год кошты адэкватныя, згодна статуту 1529 на гэтыя грошы можна было купіць амаль цэлую карову, якая каштавала 40 грошай. А калі прыняць версію Рамана, то 1,5 каровы. Ну вось так маці ацаніла сваю дачку.

#172554Vasi Vasi

А откуда это можно весь список

ОтветIharНа 1539 год кошты адэкватныя, згодна статуту 1529 на гэтыя грошы можна было купіць амаль цэлую карову, якая каштавала 40 грошай. А калі прыняць версію Рамана, т…
#172556Jury Pleskačeŭski

Маці і не карову "прадала", а чалавека Падлічыць ягоную вартасьць немагчыма, бо не было магчымасьці чалавека прадаць, адпаведна і коштаў не існавала Толькі ўскосна па кошце зямлі, да якой разам ідзе селянін

#172557Jury Pleskačeŭski

Што суд і пацьвердзіў Акурат так жа было б у сучасным судзе, з пункту гледжаньня закону такая зьдзелка была б прызнаная незаконнай Мы ж не кажам, што раз у сучасным сусьвеце нават існуе схаваны рынак нявольнікаў, то ў нашым грамадстве дазволена такая з'ява

💯4👍3
ОтветA.Сегодня про рабство в ВКЛ. Рекомендую, эту лично нарытую мною в архиве чудовищную историю. Она — крутая. Итак, в документе земского суда Гродно от 31 июля 1539…
#172560Yura

В современной криминальной хронике тоже жести хватает, но делать из этого далекоидущие выводы о жизни общества не стоит.

ОтветJury PleskačeŭskiМаці і не карову "прадала", а чалавека Падлічыць ягоную вартасьць немагчыма, бо не было магчымасьці чалавека прадаць, адпаведна і коштаў не існавала Толькі ўско…
#172561Ihar

Вы судзіце з сучаснага погляду маралі. А там рэч ідзе пра 16 ст. Маці патрэбны былі грошы, яна іх пазычыла, і акрамя дачкі няма было прапанаваць.

#172562Jury Pleskačeŭski

Пункт гледжаньня тагачаснай маралі (і закона) акурат выказаны ў прысудзе, які Вы самі і паказалі - "противна праву Божию, как и христианскому, из неволи незаконной вызволить, ибо это недостойная вещь, когда мать дочь в неволю вечную продаёт"

🔥5
#172594Vital'

А можно получить доступ онлайн к E-документам в https://elib.nlb.by/ с зеленым и желтым замком? Что для этого надо? Ищу рукописный текст на белорусском языке (без разницы какой), если знаете где еще искать - напишите пожалуйста.

#172596Tacciana

Што ШІ скажа?😁

#172599Tacciana

Пашукаю

1