Тема по краеведению Беларуси. Краеведение ― изучение элементов истории, географии, культуры, быта, природы страны в целом, или же города, поселка, деревни, памятников культуры и т.д. Здесь можно более обширно обсуждать регионы ваших предков, делиться фотографиями или историческими событиями, необязательно связанными с генеалогией.
История группы
Уезды Беларуси (Генеалогия Беларуси)
- Участников
- 3 894
- Сообщений
- 2 190
- Тем
- 15
- Последний id
- 172574
- Обновлено
- 31 июля 2026, 10:30
Тема: Краязнаўства / Краеведение · Страница 1 из 44 · 2190 сообщений
Хорошая вводная статья, спасибо Artem за наводку https://be.wikipedia.org/wiki/Краязнаўства_Беларусі Или на русском здесь.
Кстати, есть единственная в своем жанре Краязнаўчая газета - https://www.facebook.com/kazetaby В электронном виде не выходит, но можно подписаться тут: https://belpost.by/onlinesubscription/items/22598
Много интересных карт, одна из которых стоит на аватарке группы (старая версия), можно найти здесь: https://francis-maks.livejournal.com/139748.html Для генеалогии может и не сильно полезно, но для лучшего понимания исторических событий - вполне
#сучаснасцьvsмінуласць Параўнанне сучаснага Новага Мядзела з мястэчкам у другой палове ХІХ стагоддзя. У 1520—1530-я Альжбэта Радзівіл перанесла касцёл Святога Станіслава са Старога Мядзела ў Новы, на вуліцу "над возерам Мястра". Гэта падзея супала з наданнем Новаму Мядзелу права на гандаль, ці з утварэннем на яго аснове гандлёва-рамеснага мястэчка. На скрыжаванні перад касцёлам была ўтвораная невялікая трохвугольная плошча. А ў 1550-м на поўдні быў утвораны новы чатырохвугольны рынак, да якога праклалі новыя вуліцы, а ўздоўж нарэзалі пляцы для мяшчан. У той час каралеўскі Мядзел стаў адным з найбольш развітых эканамічных цэнтраў у рэгіёне. Ад старой забудовы Новага Мядзела нічога не засталося, але план горада мала змяніўся, і дагэтуль у ім побач суіснуюць дзве плошчы: Шаранговіча і Леніна.
Может кому-то будет интересно) Очерк быта нищих Могилевской губернии и их условный язык ("любецкий лемент") / Е. Романов - 1891 г.
КосичИ на р.Нарочи, 1665г
Ігуменскі павет у складзе Менскай губерні Расійскай Імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Менскага намесніцтва. У 1921 Менская губерня была скасаваная і павет перайшоў у прамое падпарадкаваньне БССР. 18 верасня 1923 пераназваны ў Чэрвеньскі павет. У 1924 годзе павет быў скасаваны. Паводле звестак перапісу 1897 году ў павеце пражывала 234,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 82,6%; габрэі — 12,3%; палякі — 2,9%; рускія — 1,8%. @belarusium
Ці то палякі, ці то беларусы, ці то тутэйшыя. Мова ж па-простаму. (Тутэйшыя віленскага краю, цяпер тэрыторыя Літвы) Нас таксама бочкай з цвікамі пужалі
У нас были и есть в деревне
Ды каб халоднае, то халера на яго, а так і надвор’ем тое і не назавеш 🧐
Халера яго бяры, гэткае надвор’е кепскае.
То цёпла ж зараз, што яснавяльможнае паньства так нярвуецца?
Дык Песах амаль скончыўся. А кучкі то бок 1-1,5 тыдні да Песаху.
Вось гэта жах!
Засталося сядзібу Багушэвіча ці дом Купалы ў сайдзінг апрануць
Или Лидский замак поштукатурить и побелить
Там уже и так бетон и ячеистый кирпич своё дело сделали.
Я не специалист-реставратор, но по мне и Лиду, и Гольшаны, и Новогрудок просто изуродовали
На тут.бай когда-то писали о антиреставрации Лидского замка
Ага если еще батько решит отстроить Новогрудский замок. То совсем кранты будет.
Интересный вопрос
📚Мікра-агляд кнігі “Стаўбцоўшчына. Нататкі пра людзей і гісторыю”. Кніга аўтара Сяргея Галоўкі выйшла ў 2021 годзе ў рамках серыі “Падарожжа па родным краі”, якая аб’ядноўвае выданні па гісторыі і этнаграфіі асобных невялічкіх рэгіенаў і мясцін Беларусі. Назва ў гэтым выпадку не хлусіць - кніга сапраўды змяшчае сгрупаваныя па некальніх тэмах артыкулы як пра жыхароў Стаўбцоўшчыны, так і пра асобныя старонкі з гісторыі тутэйшых мясцін. Прыкладна трэць кнігі з яе пачатку прысвечана Якубу Коласу - не толькі яго асабістай біяграфіі, але і мясцовым людзям, якія яе дзесяцігоддзямі вывучалі і ладзілі тэматычныя сходы і вечарыны. Другая трэць распавядае пра іншых адметных нараджэнцаў і жыхароў Стаўбцоўшчыны - краязнаўцаў, настаўнікаў, вайскоўцаў, чыноўнікаў і нават адну праваслаўную святую. Мне было асабіста цікава і прыемна азнаеміцца з артыкулам пра сям'ю Сабалеўскіх з Рубяжэвіч (вядома, праз тое што ў свой час меў задавальненне асабіста пазнаёміцца з гэтымі людзьмі). Апошняя трэць кнігі складаецца з нарысаў з гісторыі асобных мясцін і з'яў на Стаўбцоўшчыне - Сямігадовай (1756-1763гг) і Айчыннай (1812г) войнаў, Свержаньскай фаянсавай і Налібоцкай шкляной мануфактур, транспартыроўкі лесу па Нёмане і інш. У прымацаваных выявах ёсць кароткае апісанне кнігі, змест, а таксама невялічкі генеалагічны бонус: імёны-прозвішчы ды пасады працаўнікоў і майстроў Налібоцкай гуты (2 палова 18 стагоддзя). Раю азнаёміцца, асабліва тым, хто шукае свае карані каля Налібок, Дзераўной, Хотава - шмат знаёмых прозвішчаў знойдзеце 😉 P.S. Было б цікава даведацца з каментаў, ці карысныя былі б такія агляды этнаграфічных і іншых выданняў па рэгіёне 🤔
(абяцаныя фота старонак з кнігі)
Форварднул, т.к. в основном чате пару недель назад обсуждали и вроде бы по реакциям нескольким людям было интересно узнать за эту книгу. (Возможно топик не совсем верно выбран - могу перенести в другой 🤷♂️)
Траецкая царква старавераў у вёсцы Стрыпішкі. Па некаторых звестках, царква ў вёсцы Стрыпішкі была пабудавана ў XVIII ст. У другой палове ХІХ ст. храм быў часткова перабудаваны. + фотаздымак царквы ў 1954 годзе #астравеччына
Пушча мусіць і да Валожыншчыны цягнецца, трэба па карце глядзець. А само мястэчка - на Стаўбцоўшчыне.
У 1897 г. Цёмны Лес ( яно ж Кулакова) - урочышча, 5 двароў, 19 жыхароў, у Дрыбінскай воласці Чавускага павета. У 1909 г. пасёлак, 13 двароў, 70 жыхароў. У 1911 г. пачалі працаваць лесапільны завод і млын, з 1916 г. пачалося будаўніцтва чыгункі.
В конце 18в в составе имения Покутье
Очень интересно! С удовольствием прочитала, спасибо!
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — колішні каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёна. Стаяў каля дарогі з Івянца на Налібокі, на беразе ракі Каменка. З'яўляўся творам народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Першы касцёл у пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1451 г. як фундацыя кашталяна віленскага С. Гедыголдавіча. На яго месцы ў 1522 годзе ўладальнікі мястэчка Замбжэзінскія фундавалі фарны касцёл. Наступныя ўладальнікі Белазёры на яго рэштках у 1679 г. пабудавалі драўляны касцёл. Аднаўляўся ў 1848 і 1897 гг. Спалены ў 1944 г. Захавалася агароджа. У 1991 годзе пабудаваны новы касцёл пад тым жа тытулам. #валожыншчына
Гісторык Павел Булаты паведамляе: Панове, тут выйшла мая невялічкая кніга, прысвечаная турызму на Наваградчыне ў міжваенны час! Панове, тут выйшла мая невялічкая кніга, прысвечаная турызму на Наваградчыне ў міжваенны час! Гэта пераклад і каментарыі матэрыялаў турыстычнага бюлетэню. У далёкім 1935 годзе купка рамантыкаў пачала развіваць турызм у родным Наваградскім краі і пачалі выдаваць адмысловы краязнаўча-турыстычны бюлетэнь. Што сабрана пад вокладкай кнігі: - краязнаўчыя нататкі пра гарады і месцы Наваградчыны; - карысная турыстычная інфармацыя ўзору 1930-х; - распрацаваныя ў той час турыстычныя маршруты (бяры і карыстайся хоць зараз!); - артыкулы пра Адама Міцкевіча, бо ён - галоўны турыстычны брэнд; - розныя навіны і безліч цікавостак пра Наваградчыну... Што праўда, тыраж кнігі ве-е-ельмі абмежаваны, у продажы ёсць колькі дзясяткаў асобнікаў. То паспяшаймася! Набыць можна толькі ў кіёску ўніверсітэта альбо праз мяне (чым зможаце крыху падтрымаць і матываваць аўтара, а таксама гэта дорбая нагода для сустрэчы). Кошты даступныя Па ўсіх пытаннях аб набыцці - пішыце ў прыват!
Трымала ў руках, ёсць у Нацбібл. Калі што трэба, магу зрабіць фота
Жнівень, 2022
Гэта проста тыдзень сенсацыйных знаходак! Гісторык Алесь Смалянчук паведамляе ў сваім фэйсбуку, што ў архіўнай справе Літоўскага правінцыйнага камітэта, які зараз захоўваецца ў фондах Літоўскага нацыянальнага музея, знайшліся невядомыя раней беларускамоўныя тэксты часоў паўстання Каліноўскага. Гэтыя дакументы былі знойдзены трыццаць з лішкам гадоў таму падчас рэстаўраўрацыі Бернардзінскага касцёла і дагэтуль дасканала не вывучаліся даследчыкамі. Тэксты скіраваны да беларускіх сялян і агітуюць іх далучыцца да паўстання. Каб дакладна сказаць, ці належаць яны самому Каліноўскаму, трэба правесці графалагічную экспертызу, таму яшчэ пачакаем на іх апрацоўку, але навіна ўжо цешыць!
Мне уже скопировали мои деревни