Не вы ли автор?) Я бы еще хотел всех подбодрить. Если нет группы вашей деревни или местности и вам есть что рассказать - создайте ее сами и отметьтесь здесь, мб вас, интересующихся по местности, гораздо больше, чем один человек) Ометитесь здесь - и группу станет проще найти
История группы
Уезды Беларуси (Генеалогия Беларуси)
- Сообщений
- 2140
- Тем
- 15
- Последний id
- 168429
- Обновлено
- 24 июня 2026, 14:18
Тема: Краязнаўства / Краеведение · Страница 39 из 43 · 2140 сообщений
Можно добавлять группы не только те, которые об истории местности, но и сегодняшнем дне.
Вот еще есть группа в ВК, посвященная Ивьевщине. Ее автор Игнатович https://m.vk.com/club196959114
Нет, не я). Написал автору на вгд, но пока ответа не получил. Хотел материалами по Гореглядам поделиться
Ашмянская генеалогія спадара Васіля Юршы https://facebook.com/groups/oshmyany/
Это уже генеалогия.
Давайте к краеведению вернемся
Почему то мало информации по истории образования сел. У нас в Сибирь легко находишь такую историю. Или здесь корни уходят глубоко
Много, но очень разрозненно. Складывается впечатление, что это монополия академиков) Но с другой стороны, чтобы краеведение получило сильное ускорение - нужна легкая доступность к историческим документам из архивов, и библиотек
У нас, у адрозьненьне ад суседзяў, акадэмічна зроблена велізарная праца па гісторыі большасьці населеных пунктаў Адкрываеш які-небудзь "артыкул" афіцыйны украінскі пра умоўную Гарыньку, а там каментар краяведа ад тым, што так сяло назвалі, бо злы пан паляк дзевак гвалціў і яны гаравалі😁
І гэта добра, але хацелася б большага руху сярод аматараў)) Ну, нешта кшталту лідскага краязнаўства, на прыкладзе іх сайта і газеты, але ў масштабах цэлай краіны)
Раней хапала ў розных рэгіёнах моцных краязнаўцаў Большасьць вывучае зараз гісторыю ўжо чужых ландшафтаў(
Значыцца, яны ў беларускім краязнаўстве рыхтаваліся вывучаць гісторыю чужых ландшафтаў) Аб чым гэта кажа? Хіба, што ў нас моцная традыцыя-школа краязнаўства)
Вось і хацелася б, каб тыя, хто застаўся, трохі супольна якіясьці рэчы рабілі
Вот именно что "глубоко". Беларускія мястэчкі имеют историю по 500-600 лет. Попробуй найди эти документы, не всегда они есть. В Сибири проще, там организовывали деревни лет 120 примерно назад. И везде начинается одинаково. Вот приехали мы Ивановы и ещё несколько семей Петровых и корчевали корчевали на берегу реки так и выкорчевали.
І ведаеце, можа я і не правы, але вось так бачу. Можна прывесці ў прыклад распаўсюджванне і папулярызатарства выкарыстання беларускай мовы ў побыце. Мяне вельмі смешыць, калі прапануюць вывучаць мову на грунце мастацкай літаратуры (так бы мовіць, на акадэмічным грунце) Увогуле, яе чытае хто-небудзь? Найлепш зрабіць у якой-небудзь мабільнай прыладзе беларускую мову меню, чым застаўляць чытаць дзяцей і дарослых пра тое, што яны не разумеюць. Так і з акадэмікай можа працаваць. Мала каго цікавіць, што яго маёнтак быў у заставе за 20000 злотых у паноў Рдултоўскіх) Не хапае нейкай аматарскай шчырасці, калі чалавек з нуля, у нейкай краязнаўчай суполцы, пастоупова навучаючыся, раскрывае гісторыю сваёй зямелькі. Вось паглядзіце Кальчычы Юлі Каляды, мне вельмі падабаецца назіраць за гэтай групай і Юляй. Непасрэднасць, простасць і шчырасць. Я ўвогуле спадзяюся што хтосьці пабачыць прыклад Вылазаў на піншчыне і таксама вырашыцца штосьці ўзяць і зрабіць, а не скуголіць і абурацца, што ў яго рукі апускаюцца штосьці рабіць
Не хапае, 100% У Шыталя як раз нядаўна быў артыкул на гэтую тэму У Польшчы ў вёсцы на 1000 чалавек палова прыйдзе на лекцыю пра мясцовую чыгунку, яшчэ і экспанатаў прынясе і дакументаў Большасьці беларусаў абсалютна не цікава ўласная гісторыя, гэта трывалы факт, як ёсьць Наракаць няма сэнсу, зацікаўленых усё адно хапае для руху, во якое моцнае генеалагічнае камьюніці)
Яно можа быць яшчэ мацней. І яно можа па свайму шаблону арганізаваць краязнаўства)
Сучасныя беларусы не з’явіліся з вакуума. Калі яны такія як ёсць, значыцца гэта правал іх бацькоў і акружэння. Але, я ўпэўнены і ведаю, што можна нават з нуля стварыць культуру павагі да сваёй гісторыі - калі браць на сябе адказнаць тут і цяпер.
А калі няма больш ніякіх дакументаў ці спраў па мястэчку? Напрыклад. Толькі інвентар і ўсё. Што было ў закладзе. Як тады грунтаваць, самастойна нешта там прыдумляць? І тады будзе нешта падобнае на дзіцячы садок. Як напрыклад мястэчка "Кулі". Недзе чытаў. Мовіць, жыў там пан пузаты , такі прагны, што мяшкі са скарбам хаваў у глебу. Калаціў сялян прыгонных моцна ён. А тыя кулі са скарбам спёрлі два хлапцы і беглі, пан гэта заўважыў , але з за пуза ніяк не мог з места ўстаць. Кулі, кулі , крычаў ён. Так і сталі Кулі. Не ну спадарства, гэта ж так можна ўсялякую бязглуздзіцу панапрыдумляць.)
Я бачу вырашэнне ў скрыпце для краязнаўцы. Напрыклад, ступень важнасці першакрыніц: 1. Пісьмовыя дакументальныя крыніцы ..... 5. Мемуарыстыка .... 8. Вусная народная творчасць, гарадскія, вясковыя, сямейныя легенды І г.д Няма першага, ідзі да другога, няма другога, ідзі да трэцяга і г.д
Краеведческие группы Беларуси (заготовка) 1. Брестская область - Лунинецкий район Чучевичи - Пинский район Вылазы 2. Витебская область - Городокский район г. Городок 3. Гомельская область 4. Гродненская область - Ивьевский район Ивьевщина - Лидский район Лидский повет - Новогрудский район Кальчичи 5. Минская область Раков на Ислочи - Вилейский район Вилейский уезд 6. Могилевская область - Глусский район Заполье 7. Минск
Пока имеем такую вовлеченность генеалогов в краеведение)
Думаю, тут ужо могуць быць розныя падыходы працы і ў кожнага з іх свае мэты і вынікі. Паглядзеў спасылку па Кольчыцах і мне, шчыра кажучы, не зайшло) Патлумачу - дзіўна задаваць пытанні, а ці стаіць крыж на заездзе ў вёску. Быццам і простае пытанне з мэтаю правакаваць на адказы і тым самым уцягнуць тутэйшых/нашчадкаў у каментаванне. Аднак у плоскасці краязнаўства гэта гучыць як нулявая ўласная зацікаўленасць: па тыпу “не шару і не спрабую разабрацца ў простым”. Таму я не ўспрымаю суполку краязнаўчай, успрымаю як фарміраванне супольнасці вакол нашчадкаў праз сацсеткі. А гэтую супольнасць можна ўтрымаць і стварыць тым кантэнтам, які супер просты для ўжывання, які трапляе ў сферу яе інтарэсаў. Такі кантэнт будзе з большага пра савецкі час і пра другую сусветную (нават, айчынную). Яно так і адбываецца, калі праналізаваць кантэнт :) На гэтым жа трымаюцца ўсе вясковыя суполкі ў АК і ВК Гэта насамрэч клёвы крок, каб пасля працаваць у даследчым напрамку, бо наўпрост ёсць створаная супольнасць, якая будзе першасным спажыўцом вынікаў. І ёсць менеджар/стваральнік, які праз сваю працу стане лідар думкі. Таму Юля робіць карысную справу і не дарма, але пакуль бачыцца так) Другі падыход больш цяжкі, але краязнаўчы. Калі збіраць інфармацыю пра закладзены маёнтак і пра яе распавядаць у межах праекта. Цяжкі, вядома, ад колькасці высілкаў адшукаць інфармацыю і яе падаць грамадству, каб яно чыталася крыху зразумелым. У ідэале, калі магчыма, тут праводзіць лініі ад мінулага да сучаснага: як закладзены маёнтак паўплываў на бягучы стан вёскі, што гэта “закласці маёнтак” сённяшняй моваю, 20к злотых - гэта наколькі шмат на той час і на сёння. Цяжкі падыход ад пошукаў і аналіза. Напрыклад, высветліць, чаму сучаснае ўрочышча вёскі завецца Хаймы. А адказ ляжыць у доках 18 стагоддзя. Карацей, падыход гэты ўскосна абапіраецца на запыт грамадства, і ў большасці сваё абапіраецца на гістарчным і культурным складніку жыцця жыхароў таго часу і цяперашняга. Для гэтага патрэбна: - шукаць, - збіраць, - аналізаваць/даследаваць, - структураваць, - дзяліцца Кожны абірае свой падыход, і нічога не замінае рабіць усё з этапаў вышэй, апроч “даследаваць”)
Ме-на-ві-та. Я ж кажу - праз паступовае развіццё. Ну не пойдзе ўмоўная Юля далей, дык хтосьці патрапіўшчы на суполку можа пайсці. А як патрапіць? Ну вось створым "рэестр", хтосьці вылунае ў мэнэджара. Будзе ісці ўзаемаабмен, эксперты будуць надаваць напрамак суполкам, тым самым падвышаючы агульны, калі хочаце, навуковы ўзровень вясковых/краязнаўчых суполак
Але ж гісторыя за гэтай мясцовасцю была, таму ёсць пра што распавядаць і што збіраць. Калі вёска малая, то яе культура і гісторыя фарміравалася пад уплывам суседніх вёсак ці цэнтрам парафіі/прыхода. Таму разглядаць малую адзінку лепш праз суцельны дробны рэгіён. Таму і знойдуцца звесткі) Ну і так, як вышэй пісалася, ёсць успаміны, ёсць гісторыі нашчадкаў і жыхароў, візуальная спадчына, тапаніміка і вясковыя рады, ёсць прыродны і архітэктурны складнік. Тут можна ісці рознымі шляхамі ў залежнасці ад пэўнай мясцовасці, але вядома “гісторыі пра пузатага пана” лепш складаць у тэчку “фальклор” :)
Проста кажуць пра генеалагічнае кам’юніці. А я памятаю, калі гэта ўсё пачыналася і абрастала мясам. Напрыклад, калі тут у "суполцы-лендзінгу" было 30 чалавек, калі не было разгалінаванай сетцы павятовых суполак. Ну дык можна даць падсрачніка і да развіцця краязнаўства. Ствараць суполкі, падвышаць іх узровень і нарэшце пераходзіць у практычную плоскаць, каб не была справа дзеля справы. Краязнаўства павінна быць муром дзяржавы, муром беларускасці, умацоўваць нашу культуру і нават дзеля таго, каб перастаць быць донарам для суседніх краін і пачаць жыць уласным розумам
Ёсць яшчэ нашая асаблівасць лічыць, што гэта ўсё малое, нязначнае, нікому не цікавае. А як пачынаеш расказваць канкрэтныя рэчы, цікава ўсім
10 групп.. Лидируют Гродненская и Витебская обл
З-за тых частак, якія вельмі "віцебскія" 😁
Уже 14 групп. Не стесняйтесь, добавляйтесь) Лидирует Брестская обл - 5 групп)
https://www.youtube.com/playlist?list=PLQdtA5CLPl4_yJ9Bzoxj6kQN-FEKa_Ku8 і там жа літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя https://www.youtube.com/playlist?list=PLQdtA5CLPl4_yJ9Bzoxj6kQN-FEKa_Ku8
Вялікадолецкая старына https://staryna.org/
Краеведческие группы Беларуси (заготовка) 1. Брестская область - Ивацевичский район Ивацевичи (Музей) - Лунинецкий район Чучевичи - Пинский район Вылазы - Столинский район Велемичи Оздамичи 2. Витебская область - Городокский район г. Городок - Докшицкий район Парафьяново Селищи - Ушачский район Великодолецкий сельсовет 3. Гомельская область 4. Гродненская область - Ивьевский район Ивьевщина - Лидский район Лидский повет - Новогрудский район Кальчичи 5. Минская область Раков на Ислочи - Вилейский район Вилейский уезд 6. Могилевская область - Глусский район Заполье 7. Минск
Если можно, включите сюда, пожалуйста, блогера-краеведа Лепельского района Валадара Шушкевича: https://blukach.by/ Он объединил местных краеведов и много делает для популяризации краеведения.
Мінскі раён Гісторыі і легенды вёсак Міханавіцкага сельсавета. #Алексеевка #Бордиловка #Березина #Гребенка #Дачный #ДубовыйЛес #Кайково #Калинино #Котяги #Михановичи #Плебанцы #Пересека #Серафимово #Чуриловичи https://t.me/Mikhanavichy
Добавил. К сожалению, исходный пост я не могу закрепить вверху, а дежурный админ не хочет) Подождем Алексея Б.)
Там в этом блоге весьма специфические правила ((
Чуть что, сразу в бан? Или вначале должен съесть горсть лепельской земли?)
Что-то третье 😆
Так это же замечательно) Не знаю, как другие, но я все группы перечитаю до корки, поэтому чем больше разных людей, тем лучше
Как ни крутите, а 17 групп уже собрали в одном месте. И все настолько разные в своем увлечении и креативе)
Читать - хорошо, но когда понадобится что-то комментировать или писать, то какой-то путь иногда кривоватый