У тым, што выданне слабое, ніхто і не спрачаецца. Хаця б таму, што адказны складальнік і навуковы рэдактар зборніка - Валянціна Цяплова - як навуковец так сабе, такога даволі местачковага ўзроўню, еўрапейскіх моў яна не ведае і займаецца, па сутнасці, апалогіяй Рускай праваслаўнай царквы ў гістарычным аспекце. Другі складальнік зборніка - увогуле ноўнэйм у навуцы. Але, з іншага боку, калі Вы зірнеце на тэхнічную старонку выдання, то ўбачыце, што гэта выданне - не навуковае і нават не навукова-папулярнае , але "духовно-просветительное" (пропагандистское?). Таму якія тут могуць быць патрабаванні да навуковай якасці прадукта. Асабіста для мяне карысць ад гэтай кнігі ў лічбавым фармаце чыста практычная - хутка арыентавацца ў вялікім масіве дакументальнай інфармацыі (магчымасць аўтаматычнага пошуку ў файле па ключавых словах, у той час як у самой кнізе паказальнікаў няма). Ну і, канешне, як кажуць, падоранаму каню ў зубы не глядзяць: на халяву карыстацца выкладзенай у інтэрнэце кнігай - гэта непараўнальна лепей (больш ашчадна і зручна), чым купляць яе друкаваны фаліянт за суму ў памеры дзесьці ад 50 да 100 бел. руб. 😄
← Полацкі павет / Полоцкий уезд
История группы
Полацкі павет / Полоцкий уезд
- Сообщений
- 1
- Тем
- 6
- Последний id
- 2047
- Обновлено
- 22 июня 2026, 08:47